Протарэнэсанс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 9 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q979160 (translate me)
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Радок 1:
'''Протарэнэсанс''' (ад прота... + [[Рэнэсанс]]) — этап у гісторыі італьянскага мастацтва XIII — пач. XIV ст., які падрыхтаваў глебу для культуры [[эпоха Адраджэньня|эпохі Адраджэньня]].
 
Вытокі Протарэнэсансу адносяцца да XI—XII ст. і зьвязаны з уздымам свабодных італьянскіх гарадоў, дзе хутка разьвіваліся [[рамяство]] і гандаль. Найбольш раньнія формы выявіліся ў архітэктуры [[Таскана|Тасканы]], дзе дойліды надавалі формам [[гатычная архітэктура|готыкі]] ўраўнаважанасьць і спакой. Мастацтву Протарэнэсансу характэрны тэндэнцыі нагляднага адлюстраваньня рэчаіснасьці, сьвецкі пачатак і цікавасьць да антычнай спадчыны, пераканаўчасьць прасторавых пабудоваў, эмацыянальная выразнасьць вобразаў. Сярод прадстаўнікоў Протарэнэсансу [[Арнольфа ды Камбіё]], [[Джота|Джота ды Бандонэ]], [[П’етра Каваліні]], Нікало Пізана і інш. Тэндэнцыі Протарэнэсансу часта спалучаліся з традыцыямі гэтак званага італа-бізантыйскага мастацтва і готыкі (творчасьць [[Дуча ды Буанінсэнья]], [[Сымонэ Мартыні]], [[Амброджа Ляранцэцьці]], [[П’етра Ляранцэцьці]] і інш.).
 
[[Катэгорыя:Мастацтва]]