Розьніца паміж вэрсіямі «Русіфікацыя Беларусі»

д
(→‎Тэлебачаньне і радыё: удакладненьне)
д (→‎Адукацыя: стыль)
[[Файл:Murawjow.jpg|значак|250пкс|[[Мураўёў-вешальнік]]]]
 
12 студзеня 1812 году ў выніку намаганьняў сьвецкіх колаў Беларусі расейскі імпэратар [[Аляксандар I Раманаў|Аляксандар I]] выдаў указ аб пераўтварэньні Полацкага езуіцкага калегіюму ў вышэйшую навучальную ўстанову. 10 чэрвеня адбылося адкрыцьцё [[Калегіюм езуітаў (Полацак)#Гісторыя#Ператварэньне ў акадэмію|Полацкай акадэміі]], зь якой пачалі свой шлях гісторык і архэоляг [[Канстантын Тышкевіч]], астраном і філёзаф [[Юзэф Накцыяновіч]], пісьменьнікі [[Юзэф Масальскі]] і [[Ян Баршчэўскі]], маляр [[Валенці Ваньковіч]] і іншыя. Аднак неўзабаве ўлады Расейскай імпэрыі пачалі разглядаць навучальныя ўстановы на падуладных землях як небясьпечныя асяродкі апазыцыісупраціву калянізацыі, таму ў сакавіку 1820 году акадэмію ліквідавалі, а некалькі тысячаў тамоў акадэмічнай бібліятэкі вывезьлі ў Расею<ref>''[[Уладзімер Арлоў|Арлоў У.]]'' [http://knihi.com/Uladzimir_Arlou/Dziesiac_viakou_bielaruskaj_historyi.html Дзесяць вякоў беларускай гісторыі] (862―1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. / У. Арлоў, Г. Сагановіч. ― Вільня: „Наша Будучыня“, 1999. С. 172-173</ref>.
 
1 траўня 1832 году расейскі імпэратар [[Мікалай I]] (1825—1855) зачыніў [[Віленскі ўнівэрсытэт]]. Фармальнай нагодай стаў удзел выкладнікаў у [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольным паўстаньні 1830—1831 гадоў]]. Разам зь Віленскім ўнівэрсытэтам расейскія ўлады зачынілі і многія сярэднія навучальныя ўстановы. Праводзілася масавая ліквідацыя [[уніяты|ўніяцкіх]] і [[базыляны|базылянскіх]] школаў, якія прыхільна ставіліся да беларускай мовы і культуры. Узмацніўся кантроль за адукацыяй з боку [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскаму патрыярхату]]<ref name="hb237"/>. Разам з тым закрыцьцё школаў Вялікага Княства Літоўскага ажыцьцяўлялася без стварэньня адпаведанай колькасьці расейскіх навучальных установаў, што ў выніку адмоўна адбівалася на агульным адукацыйным узроўні беларускага насельніцтва. Апроч таго, царскія ўлады выслалі многіх мясцовых настаўнікаў, а на іхнае месца накіравалі выхадцаў з цэнтральных расейскіх губэрняў<ref name="hb237">{{Літаратура/Гісторыя Беларусі (у кантэксьце сусьветных цывілізацыяў)|к}} С. 237.</ref>.
1170

зьменаў