Расея: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 80:
У студзені 1918 году ўтвораная [[Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка]] (РСФСР). У 1921 г. была прынятая [[Новая эканамічная палітыка]] (нэп), што ўяўляла сабою часовае і частковае вяртаньне рынкавых прынцыпаў у эканоміку. 30 сьнежня 1922 Расея разам з камуністычнымі [[Украіна|Ўкраінаю]], [[Беларусь|Беларусяй]] і Закаўкаскаю Фэдэрацыяй утварылі [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік]] (СССР). Далейшае разьвіцьцё Расеі ў ХХ стагодзьдзі непарыўна зьвязанае з СССР.
 
12 чэрвеня 1990 Зьезд народных дэпутатаў Расеі прыняў Дэклярацыю аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце Расейскае Фэдэрацыі. У 1991 годзе ўведзеная пасада [[Прэзыдэнт Расеі|прэзыдэнта РФ]]. У верасьні 1993 указам прэзыдэнта ліквідаваная сыстэма Саветаў, у сьнежні 1993 прынятая [[Канстытуцыя Расеі]]. На сучасным этапе Расея ажыцьцяўляе пераход ад камуністычнага таталітарызму і камандна-плянавай эканомікі да дэмакратыі і рынкавай эканомікі.
 
== Дзяржаўны лад ==