Генацыд чаркесаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: стыль
Радок 6:
 
З [[1862]] году пачынаецца масавая дэпартацыя карэннага насельніцтва. Сотні тысячаў людзей, сагнаных на ўзьбярэжжа Чорнага мора, гінуць ад холада, голада, хваробаў. Паводле зьвестак Адольфа Бержэ (1828-1886 гг.), які лічыўся афіцыйным расейскім гісторыкам Каўкаскай вайны (а таму меў усе падставы зьмяншаць віну расейскай адміністрацыі), з больш чым мільёна адыгаў (чаркесаў) у вайне загінула больш 400 тыс. чалавек, выселена амаль 500 тыс. чалавек, на гістарычнай радзіме засталося толькі каля 80 тыс. чалавек.
[[Файл:Resettlement of Circassians Into Ottoman Empire.jpg|thumb|320px|left|Перасяленьне чаркесаў з-за генацыду ў Асманскую імпэрыю. Сьветла-зялёным колерам паказаная этнічная тэрыторыя чаркесаў перад генацыдам. Цёмна-зялёным колерам паказаная тэрыторыя, дзе засталіся жыць чаркесы пасьля генацыду.]]
Велізарныя масы адыгаў-эмігрантаў аказаліся раскіданымі па ўсёй велізарнай Асманскай Імпэрыі. Вялікая плынь перасяленцаў (так званых [[мугаджыр]]аў) і непадрыхтаванасьць асманскай адміністрацыі да іх прыняцьця і разьмяшчэньня вялі да масавай гібелі людзей.