Шарсьцін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
}}
'''Шарсьці́н''' — [[аграгарадок|вёска]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Сож|Сажы]] і беразе возера [[Крывое (возера)|Крывога]]. Цэнтар [[Шарсьцінскі сельсавет|сельсавету]] [[Веткаўскі раён|Веткаўскага раёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]. Насельніцтва 528 чал. ([[2004]]). Знаходзіцца за за 18 км на паўночны захад ад [[Ветка|Веткі]], за 15 км ад чыгуначнай станцыі [[Касьцюкоўка]] (лінія [[Жлобін]] — [[Гомель]]); палявая дарога злучае вёску з шашай [[Данілавічы]] — [[Ветка]].
 
Шарсьцін — даўняе [[мястэчка]] [[Рэчыцкі павет|гістарычнай Рэчыччыны]] ([[Панізоўе (рэгіён)|Панізоўя]]).
Радок 36:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Выяўленыя археолягамі гарадзішча [[VII стагодзьдзе да н. э.|VII]]—[[III стагодзьдзе да н. э.|III]] стагодзьдзяў да н. э. (1 км на паўночны захад ад Шарсьціна, ува ўрочышчы Гарадзішча), селішча культуры верхняга пласта [[Банцараўшчына|Банцараўшчыны]] — [[VI стагодзьдзе|VI]]—[[VIII стагодзьдзе|VIII]] стагодзьдзяў н. э. і эпохі Русі (0,4 км на паўночны захад ад вёскі), селішча раньняга жалезнага веку (0,5 км на поўнач ад заходняй ускраіны), селішча раньняга жалезнага веку і эпохі Русі (на паўночна-ўсходняй ускраіне) і селішча эпохі [[нэаліт]]у (0,3 км на ўсход ад вёскі) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці. Упершыню Шарсьцін упамінаецца ў [[XV стагодзьдзе|XV ст.]] У [[1471]] ён знаходзіўся ў валоданьні Ю. Дранішчы, у [[1560]] — ротмістра [[Гомельскі замак|Гомельскага замка]] К. Ленскага, на гасьцінцы Рагачоў — Гомель.
 
У [[1640-я|1640-х]] Шарсьцін значыцца ў інвэнтары [[Гомельскае староства|Гомельскага староства]]. У [[1752]] упамінаецца ў актах [[Галоўны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Галоўнага Трыбуналу]].
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Шарсьцін апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Рагачоўскім павеце [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]]. У [[1785]] мястэчка знаходзілася ў валоданьні Дзерналовічаў. У [[1797]] тут адкрылася гута.
 
На [[1845]] у Шарсьціне было 85 двароў. На [[1848]] існавалі аднайменныя мястэчка, 3 фальваркі і 2 вёскі. На [[1860]] — 85 двароў, драўляная царква Раства Багародзіцы (у [[1865]] рамантавалася). На [[1881]] — 180 двароў, хлебазапасны магазын, народная вучэльня (у [[1889]] — 33 навучэнцы). Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]), існавалі аднайменныя мястэчка (15 двароў, школа, прыстань, цагельня, 6 крамаў, карчма), сяло (192 двары, царква, народная вучэльня, хлебазапасны магазын, 2 ветракі, крупадзёрка, 3 кузьні) і фальварак (6 двароў, капліца, вятрак, кузьня). У [[1899]] пачаў працаваць броварны завод. На [[1909]] — 215 двароў. [[23 жніўня]] [[1911]] згарэлі 67 двароў, 36 гумнаў, скарбовая вінная крама і 2 дзіцяці. У [[1911]] адкрылася пошта.
 
=== Найноўшы час ===
[[25 сакавіка]] [[1918]] згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Шарсьцін абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[1 студзеня]] [[1919]] згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак [[16 студзеня]] Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. У [[1926]] Шарсьцін вярнулі [[БССР]], дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. У гэты час тут было 285 двароў, пошта, хата-чытальня, пачатковая школа, аддзяленьне спажывецкай каапэрацыі, лекарскі пункт. У [[1929]] працавалі 4 вятракі, 2 кузьні, сталярная і шорная майстэрні. У [[1930]] году пачала працаваць цагельня. На [[1940]] у вёсцы было 293 двары, на [[2004]] — 230 гаспадарак. У [[2000-я]] Шарсьцін атрымаў афіцыйны статус [[аграгарадок|аграгарадку]].
 
== Насельніцтва ==
=== Дэмаграфія ===
* '''[[XIX стагодзьдзе]]''': [[1860]] — 896 чал.; [[1890]] — 727 чал., зь іх 683 праваслаўныя і 44 юдэі<ref>Krzywicki J. Szerstyń // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|11}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XI/905 905].</ref>; [[1897]] — 118 чал. у ''мястэчку Шарсьціне'', 1149 чал. у ''сяле Шарсьціне'' і 34. у ''фальварку Шарсьціне''
* '''[[XX стагодзьдзе]]''': [[1926]] — 1460 чал.; [[1959]] — 1240 чал.
* '''[[XXI стагодзьдзе]]''': [[2004]] — 528 чал.<ref>{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|1-1к}}</ref>
 
=== Інфраструктура ===