Элегі Пранціш Вуль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д артаграфія
Радок 28:
Нарадзіўся ў Віцебску 21 красавіка 1835 году і быў старэйшым сынам у сям’і беднага тутэйшага чыноўніка Маўрыкія Фаміча Карафа-Корбута. З 1846 году вучыўся ў Віцебскай гімназіі. Верагодна з-за слабога здароўя і неўладкаванага матэрыяльнага становішча сям’і будучы паэт ня здолеў скончыць сёмую выпускную клясу гімназіі.
 
Ужо падчас вучобы Элегі Пранціш вылучаўся сваімі літаратурнымі здольнасьцямі. У раньні пэрыяд творчасьці індывідуальная манэрыманеры будучага пісьменьніка фармавалася пад вызначальным уплывам беларускай народнай культуры і традыцыямі расейскай прафэсыйнайпрафэсійнай паэзіі. Аднымі з вучнёўскіх працаў, якія былі дакумэнтавана засьведчаныя як кіраўніцтвам гімназіі, так і апекуном Пецярбурскай навучальнай акругі былі «Воспоминания детства и юности» (верасень 1851), «Витебск» (верасень 1852), «Крестины у белорусских крестьян» (травень 1853), «О Державине вообще и об оде «Бог» в особенности» (студзень 1854).
 
Пасьля сыходу з гімназіі Элегі Пранціш Вуль уладкаваўся пісарам у Віцебскую палату дзяржаўных маёмасьцяў, дзе займаўся акцызнымі пытаньнямі, зборам і ўлікам падаткаў ад продажу гарэлкі і працаваў там з 1856 па 1862 год. Гэты этап у жыцьці паэта засьведчаны дакумэнтальна: