Ян Давід Голянд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 27:
 
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся Я. Голянд у [[Нямеччына|Нямеччыне]], у [[Санкт-Андрэасбэрг]]у (паводле іншых зьвестак, у [[Гановэр]]ы<ref name=ehb>Голанд Ян Давід // {{Літаратура/ЭГБ|3к}} С. 55</ref>). Найбольш раньнія зьвесткі пра яго адносяцца да 1760-х, калі Я. ГоландГолянд лічыўся ўжо дастаткова аўтарытэтным кампазытарам. У 1771 уладкаваўся ў [[Гамбург]]у, які ў той час быў адным з найбуйнейшых эўрапейскіх цэнтраў канцэртна-тэатральнага жыцьця. ГоландГолянд займаў пасаду дырэктара музыкі ў [[Царква сьвятой Кацярыны (Гамбург)|царкве сьвятой Кацярыны]]. Творы Я. Голанда — сымфоніі, кантаты й араторыі, вакальныя й інструмэнтальныя п’есы — пастаянна выконваліся ў канцэртах, друкаваліся ў розных зборніках. Невядомыя акалічнасьці (паводле некаторых зьвестак, сьмерць жонкі) прымусілі яго «зьняцца зь месца». З другой жонкай, сьпявачкай Разінай, ён апынаецца ў Варшаве, дзе яго й напаткала запрашэньне Караля Радзівіла. Вядома, што знаёмыя Голанда (у прыватнасьці, [[Ян Дусік]]) былі вельмі задаволеныя сваёй працай у князёў Рэчы Паспалітай і, магчыма, раілі Голанду ня надта сумаваць па радзіме.
 
На пачатку 1780-х, у той час, як гаспадар [[Нясьвіж]]а [[Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»|Караль Станіслаў Радзівіл]] запрашае Я. Голянда на пасаду дырыгента нясьвіскай капэлы, у опэрна-балетным тэатры Нясьвіжа ставяцца шматлікія клясычныя творы замежных і мясцовых аўтараў. Менавіта тут Я. Голянд упершыню зьвярнуўся да опэрна-балетных жанраў. 17 верасьня 1784 у Нясьвіжы адбылася прэм’ера опэры Я. Голянда «''Агатка, або Прыезд пана''» і была прымеркаваная да візыту караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Кароль з задавальненьнем праглядзеў спэктакль, пазнаў сябе ў вобразе «добрага пана», які прыязджае й вырашае ўсе інтрыгі на карысьць закаханых. Пасьля прэм’еры Панятоўскі меў ласку прачытаць прысутным беларускамоўны верш уласнага сачыненьня. Гэта была адна зь першых опэр, створаных і пастаўленых на Беларусі ў XVIII ст, якая набыла асаблівую вядомасьць і больш за сорак год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай. Лібрэта да опэры «Агатка» стварыў князь [[Мацей Радзівіл]], які сам быў музыкантам-аматарам. Опэра адрозьніваецца кампазыцыйна-драматургічнай дасканаласьцю, найбольшую эмацыянальную нагрузку ў ёй нясе музыка. Арыентаваная на клясычны стыль, яна разам з тым насычаная мясцовым нясьвіскім фальклёрам.