Асманская мова: розьніца паміж вэрсіямі

варыянт турэцкай мовы, які быў ва ўжытку ў Асманскай імпэрыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Інфармацыя пра мову | Назва мовы = Асманская | Назва мовы ў арыг...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:28, 8 студзеня 2018

Асманская мова (саманазва: لسان عثمانی Лісан і Османі), званая таксама стараанаталійска-цюркская, стараасманская ці асманска-турэцкая, — дзяржаўная мова Асманскае дзяржавы, належыць да агускае падгрупы цюркскіх моў. Нягледзячы на тое, што асманская мова была цюркскай у сваім грунце, але мела даволі многа запазычаньняў з арабскае й пэрсідзкае моваў. Даходзіла ў некаторых навуковых творах да 80—90 адсоткаў арабскіх і пэрсідзкіх слоў, прытым арабшчына ў большасьці сваёй прыйшла (як і ў іншыя цюркскія мовы) праз персідзкае пасярэдніцтва. Апроч гэтага, выкарыстоўваліся асобныя арабскія і персідзкія граматычныя словазлучэньні (прыкладам, ізафэт). Таму да сярэдзіны 19 стагоддзя асманская мова вельмі моцна адрознівалася ад гутарковых турэцкіх гаворак (хоць, зь іншага боку, і ўплываў на іх). Выкарыстоўваўся арабская азбука з некаторымі прыстасаваньнямі (агульнымі з персідзкаю пісьмовасьцю, з выняткам знаку каф з трыма кропкамі зьверху — для заднеязыкага [н], які не захаваўся ў сучасным турэцкай пісьмовасьці, але прысутнічае ў шэрагу сучасных цюркскіх моў, прыкладам, у татарскай, казахскай).

Асманская
لسان عثمانی
Ужываецца ў Асманскае дзяржавы ()
Рэгіён Малая Азія, Румелія
Колькасьць карыстальнікаў к. 900 чал.
Клясыфікацыя Алтайская

 Цюрская
  Агуская
   Турэцкая

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Асманскае дзяржавы
Пісьмо асманскі альфабэт[d] і арабскае пісьмо[d]
Коды мовы
ISO 639-3 ota