Арытмэтыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Rejka (гутаркі | унёсак)
д адрукоўка
Радок 1:
[[Файл:Arithmetria.jpg|міні|180пкс|справа|«Арытмэтыка» працы [[Ганс Зэбальд Бэгам|Ганса Зэбальда Бэгама]]. [[XVI стагодзьдзе]]]]
'''Арытмэ́тыка''' ({{мова-grc|ἀριθμητική}} ад {{мова-grc|ἀριθμός|скарочана}} — «лік») — найстарэйшая ды найпрасьцейшая галіна [[матэматыка|матэматыкі]]. Ужываецца як ў навуковых падліках, так і ў штодзённым побыце. Вывучае найпрасьцейшыя лікі ды найпрасьцейшыя апэрацыі над лікамі. У агульным выкарыстаньні, яна ставіцца да простых уласьцівасьцях пры выкарыстаньні традыцыйных апэрацыяў [[складаньне|складаньня]], [[адыманьне|адыманьня]], [[множаньне|множаньня]] й [[дзяленьне|дзяленьня]] зь невялікімі значэньнямі лікаў. Некаторыя сучасныя навукоўцы ўсьлед за [[Карл Фрыдрых Гаўс|Гаўсам]] адносяць да арытмэтыцы больш складаныя аспэкты<ref>[http://www.britannica.com/EBchecked/topic/34730/arithmetic «Arithmetic»]. C.C. MacDuffee. Encyclopædia Britannica.</ref>, у тым ліку [[Камплексны лік|камлексныя лікі]] і [[лягарытм]]аваньеаваньне. Вывучэньнем індывідуальных уласьцівасьцяў [[цэлы лік|цэлых лікаў]] займаецца вышэйшая арытмэтыка, або [[тэорыя лікаў]]. Тэарэтычная арытмэтыка займаецца на вызначэньні й аналізе панятку [[лік]]у<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/bse/65000/%D0%90%D1%80%D0%B8%D1%84%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B0 «Арифметика»]. Большая советская энциклопедия</ref>, у той час як фармальная арытмэтыка апэруе лягічнымі пабудовамі прэдыкатаў і [[аксіёма]]ў арытмэтыцы<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/bse/145438/%D0%A4%D0%BE%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F «Формальная арифметика»]. Большая советская энциклопедия</ref>. Арытмэтыка зьяўляецца адной з асноўных [[матэматыка|матэматычных навук]], яна цесна зьвязана з [[альгебра]]й і тэорыяй лікаў.
 
Прычынай узьнікненьня арытмэтыкі сталася практычная патрэба ў [[падлік]]у, найпростых вымярэньнях і вылічэньнях. Навука разьвівалася разам з ускладненьнем задачаў і патрабаваньняў. Вялікі ўнёсак у разьвіцьцё арытмэтыкі зрабілі [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэцкія]] матэматыкі, у прыватнасьці [[пітагарэйцы]], якія спрабавалі з дапамогай лікаў вызначыць усе заканамернасьці сьвету. У [[Індыя|Індыі]] зьявілася [[дзесятковая сыстэма зьлічэньня|дзесятковая пазыцыйны сыстэма зьлічэньня]], якая дзякуючы матэматыкам Усходу распаўсюдзілася па сьвеце, у прыватнасьці ў [[Эўропа|Эўропе]] й [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]]. Зьяўленьнем дзесятковых дробаў сьвет абавязаны арабскаму навукоўцу [[Джамшыд аль-Кашы|Джамшыду аль-Кашы]], які даў вызначэньне дробам і правілы апэрацыяў на імі ў пачатку [[XV стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]]. Многія пакаленьні навукоўцаў спрабавалі пабудаваць тэарэтычнае абгрунтаваньне арытмэтыкі, сыстэму [[аксіёма]]ў і правілаў арытмэтычных дзеяньняў. Сучасную аксіёматычную пабудову прывёў [[Джузэпэ Пеяно]] ў [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]]. Несупярэчлівасьць дадзенай фармальнай пабудовы арытмэтыкі была паказана [[Гергарт Генцэн|Гергартам Генцэнам]] ў [[1936]] годзе.