Ян Матусевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 7:
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|24|7|1948}}
|месца нараджэньня = [[Менск]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]
|дата сьмерці = {{Памёр|2|9|1998|гадоў=50}}
|месца сьмерці = [[Менск]], [[Рэспубліка Беларусь]]
}}
Радок 15:
 
== Сямейныя карані ==
Паходзіць з пабожнай [[праваслаўе|праваслаўнай]] сям’і з уніяцкімі каранямі. Яго бацька — Ян, сын Піліпа — паходзіў з шматдзетнай сям’і з в. [[Кандратавічы]] [[Лагойскі раён|Лагойскага р-нураёну]] Менскай вобл., у 1943 прымусова быў вывезены ў Нямеччыну, адкуль вярнуўся інвалідам, усё жыцьцё быў вельмі пабожным чалавекам і пакуль былі сілы хадзіў да царквы.<ref name="ReferenceA"/> Бацька Яна Матусевіча вельмі сябраваў з сваім стрыечным братам — праваслаўным сьвятаром, якога ў канцы 1940-х расстралялі.
 
Маці Яна Матусевіча — Анастасія, дачка Гальляша з роду [[Карповіч]]аўКарповічаў, нарадзілася на Меншчыне ў в. Камянец пад [[Радашкавічы|Радашкавічамі]], таксама ў шматдзетнай сям’і, дзе было 7 дзяцей. Перад вайной яна працавала хатняй гаспадыняй у кампазытара Самуіла Палонскага, у доме якога часта бывалі беларускія паэты і які напісаў шмат песьняў на творы [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. У гады вайны маці Яна Матусевіча разам з роднай сястрой, рызыкуючы жыцьцём, патаемна насіла ежу ў габрэйскае гета ў Менску для жонкі і малых дзяцей кампазытара Палонскага, якіх пазьней расстралялі.<ref name="ReferenceA"/>
 
Бацькі пабраліся шлюбам перад вайной. У 1939 чакалі дзяўчынку, але яна нарадзілася мёртвай. Праз два гады ў сям’і Матусевічаў нарадзіўся сын Андрэй, аднак ён памёр у 1943 ад дыфтэрыі. У 1948 у сям’і нарадзіўся сын Ян, якога хрысьцілі 29 жніўня 1948 ў царкве сьв. Аляксандра Неўскага ў [[Менск]]у. Сьвятыя Тайны Хросту і Мірапамазаньня ўдзяліў протаярэй [[Яўстах Баслык]], які праз пару гадоў быў расстраляны [[НКВД]].
Радок 27:
 
== Шлях да сьвятарства ==
Яшчэ падчас вучобы ў тэатральна-мастацкім інстытуце адчуў вялікае жаданьне стаць сьвятаром. У адпаведнасьці з тагачасным савецкім заканадаўствам вымушаны быў зьвярнуцца да ўпаўнаважанага па справах рэлігіі па дазвол для паступленьня ў каталіцкую сэмінарыю ў [[КаўнасКоўна|Коўне]]е (тады ў СССР было ўсяго 2 сэмінарыі, яшчэ адна — у [[Рыга|Рызе]]). Спачатку ўлады спрабавалі адгаварыць ад намеру стаць каталіцкім сьвятаром па прычыне адсутнасьці каталіцкай сэмінарыі ў Беларусі, а потым паставілі ўмову Яну Матусевічу: яны дадуць адпаведны дазвол для права на паступленьне ў каталіцкую сэмінарыю па-за межамі Беларусі толькі ў тым выпадку, калі ён дасьць абавязак паведамляць пра ўсе антысавецкія выказваньні выкладчыкаў і сэмінарыстаў. Гэтую прапанову — стаць сэксотам — Ян Матусевіч катэгарычна адкінуў, тым самым шлях у каталіцкую сэмінарыю для яго стаў закрыты.<ref name="ReferenceA"/>
 
З студзеня па красавік 1974 сьпяваў у хоры ў царкве сьв. Аляксандра Неўскага ў [[Менск]]у. Затым вымушаны быў зьехаць зь Беларусі ў Расею. Служыў панамаром ва Ўсьпенскім катэдральным саборы ў [[Смаленск]], потым — псаломшчыкам у царкве г. Гагарын. Толькі такі шлях адкрыў Яну Матусевічу магчымасьць стаць сьвятаром. Савецкія ўлады далі дазвол, каб смаленскі праваслаўны япіскап высьвяціў на сьвятара. Спачатку яго высьвяцілі на дыякана, а 29 жніўня 1974 япіскап Смаленскі і Вяземскі Феадосій высьвяціў яго ў [[Смаленск]]у на сьвятара.
 
== Служэньне ў Праваслаўнай Царкве ==
Душпастырскую дзейнасьць распачаў у в. Спас Новадугінскага р-нураёну [[Смаленская вобласьць|Смаленскай вобл.вобласьці]], у самай глухой парафіі, куды не хадзіў аніякі транспарт, а да бліжэйшпйнайбліжэйшпй чыгуначнай станцыі было 20 км. Настаяцелем праваслаўнай царквы Перамяненьня Гасподняга ў в. Спас праслужыў да 1978, затым вярнуўся ў Беларусь.
 
З студзеня 1978 выконваў сьвятарскае служэньне ў праваслаўнай царкве сьв. Аляксандра Неўскага ў [[Менск]]у, затым паўгады служыў настаяцелем Ўсьпенскай царквы ў в. [[Маркава (Менская вобласьць)|Маркава]] каля [[Маладэчна]].
Радок 39:
 
== Пераход у каталіцтва ==
У тым жа 1979 выехаў у [[Польшча|Польшчу]] і, дзякуючы рэкамэндацыі сябра, які стаў ужо рыма-каталіцкім сьвятаром, перайшоў у [[каталіцтва]]. Дазвол на пераход у каталіцтва даў яму кардынал [[Стэфан Вышынскі]]. Згодна з распараджэньнем рыма-каталіцкага біскупа Яна Ярашэвіча, ардынарыя Келецкага, пасьля іспыту на веданьне асноваў каталіцкай веры, вызнаньня веры і складаньня абавязку захоўваць [[цэлібат]], быў прыняты ў Каталіцкую Царкву і атрымаў дазвол на выкананьне сьвятарскага служэньня. У жніўні 1979 году мітрапаліт [[МітрапалітФіларэт (Вахрамееў)|Філарэт]] выдаў указ пра забарону Яну Матусевічу выконваць сьвятарскае служэньне ў Праваслаўнай Царквецаркве. Аднак на ягоную просьбу 8 жніўня 1981 ён сваім указам зьняў зь Яна Матусевіча забарону ў сьвятарстве.<ref name="ReferenceC">Айцец Ян Матусевіч: «Я адчуў Боскае пакліканне» // [[Царква (газэта)|Царква]]. № 2 (17), 1998, с. 9.</ref>
 
== Праца ў Барунах ==
Радок 46:
Падчас сваёй сьвятарскай дзейнасьці неаднаразова зьведаў ціск і перасьлед з боку КГБ.<ref name="ReferenceC"/> Адразу пасьля пераходу ў Каталіцкую Царкву паўгода ўлады не давалі яму працавць на парафіі, выклікалі на размовы і пагражалі, што пасадзяць за здраду Радзіме, бо ён, нібыта, стаў агентам Ватыкану і ЦРУ. Яшчэ падчас працы на Смаленшчыне і ў в. Маркава (Маладэчанскі р-н) у яго адбіралі даведкі аб рэгістрацыі (за агароджваньне царкоўнага цьвінтара і за накрыцьцё царквы новым дахам адпаведна), у Барунах штрафавалі за рамонтныя і будаўнічыя працы, а таксама за ўдзел дзяцей у працэсіях і іх катэхізацыю.
 
Пасьля цяжкай аўтамабільнай аварыі да траўня 1991 з дазволу Апостальскага адміністратара Гарадзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі біскупа [[Тадэвуш Кандрусевіч|Тадэвуша Кандрусевіча]] знаходзіўся ў адпачынку па станустане здароўя.<ref name="ReferenceC"/>
 
== У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве ==
 
== У Беларускай Грэкагрэка-Каталіцкайкаталіцкай Царквецаркве ==
У 1990 стаў [[парах]]ам першай [[БГКЦ|грэка-каталіцкай парафіі]] ў Менску. У чэрвені 1991 быў прыняты ардынарыем Івана-Франкоўскай грэка-каталіцкай япархіі біскупам [[Сафрон Дмытэрка|Сафронам Дмытэркам]] пад ягоную юрысдыкцыю да канчатковага вырашэньня справы Апостальскай Сталіцай.
 
У 1993 біскуп Сафрон Дмытэрка прызначыў а. Яна Матусевіча на пасаду дэкана [[БГКЦ|Беларускай Грэкагрэка-Каталіцкайкаталіцкай Царквыцарквы]], таксама да канчатковага вырашэньня справы беларускіх грэка-католікаў Апостальскай Сталіцай. 16 траўня 1994 [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў]] афіцыйна пацьвердзіла яго правы як параха ў [[Менск]]у і дэкана БГКЦ.<ref name="ReferenceC"/>
 
== Грамадзкая і асьветніцкая дзейнасьць ==
Радок 73 ⟶ 72:
* ''М.Г''. [http://media.catholic.by/ave/index.htm?/ave/n163/art19.htm Памяці святара.] // [[Ave Maria (часопіс)|Ave Maria]]. № 10, 2008.
* [http://www.svaboda.org/content/article/1195844.html Памяці протапрэзьбітара Яна Матусевіча (фотарэпартаж)]
* [http://vytoki.net/?i=87&photo=00008012 ФотаздымкіФатаздымкі з архіва а. Яна Матусевіча]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Матусевіч, Ян}}