Беларуская грэка-каталіцкая царква: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 46:
Ва Ўсходняй Беларусі, якая была пад Саветамі, у першай палове 1920-х гг. спробы адрадзіць Унію рабілі рыма-каталіцкі дэкан з Магілёву а. [[Язэп Белагаловы]] і расейскі грэка-каталіцкі экзарх а. [[Леанід Фёдараў]]. Апошняму 18 студзеня 1923 мітрапаліт А. Шаптыцкі даручыў часовае кіраваньне ўсімі католікамі ўсходняга абраду ў Беларусі на правах экзарха з усімі належнымі правамі і прывілеямі аж да прызначэньня сталага адміністратара<ref>Ігар Бараноўскі. Ля вытокаў Беларускага Экзархату // Царква, № 2 (37), 2003, с. 12-13.</ref>.
 
Сапраўднае адраджэньне Уніі пачалося ў 1920-ых гадах у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], якая трапіла ў склад Польшчы. Беларускія марыяне з кляштару ў [[Друя|Друі]] першымі сярод манаскіх супольнасьцяў зацікавіліся місійнай дзейнасьцю для адраджэньня ўніяцтва сярод беларусаў і пашыралі ідэі Уніі ў пэрыядычным друку і ў сваіх казаньнях. У 1927 годзе зь сямі манахаў-марыянаў былі вызначаныя тры, якія павінны былі прыняць усходні абрад і пачаць працу ў беларускіх уніяцкіх парафіях (а. [[Фабіян Абрантовіч]], а. [[Францішак Чарняўскі]], а. [[Язэп Германовіч]]). Аднак унутрыцаркоўная палітыка ў Польшчы ды ўласныя пляны ватыканскай курыі і кіраўніцтва Ордэну марыянаў адносна місійнай працы сярод праваслаўных не далі ім магчымасьці рэалізаваць гэтыя пляны сярод свайго народу на Бацькаўшчыне. Беларускіх марыянаў адправілі на місійную працу ва ўсходнім абрадзе сярод белых расейскіх эмігрантаў, якія аселі ў [[Харбін]]е ў Манчжурыі. Цэнтрам адраджэньня Уніі ў Заходняй Беларусі з канца 1920-х гг. стаў [[Альбярцін]] (каля [[Слонім]]у), дзе была створаная [[Усходняя місія айцоў езуітаў у Альбярціне|Ўсходняя місія айцоў езуітаў]]. У Заходняй Беларусі было створана каля двух дзясяткаў парафіяў славяна-бізантыйскага абраду, якія ня мелі свайго ярарха, але падпарадкоўваліся мясцовым лацінскім біскупам (віленскаму і пінскаму). У гісторыі гэтае адраджэньне ўніяцтва атрымала назву «нэаунія». Найбольш выдатнымі беларускімі сьвятарамі таго часу зьяўляюцца а. [[Баляслаў Пачопка]], а. [[Вацлаў Аношка|Вячаслаў Аношка]], езуіт а. [[Антон Неманцэвіч]], а. [[Ян Гермацюк|Іван Гермацюк]], а. [[Васіль Гапановіч]], а. [[Данат Навіцкі]], а. [[Леў Гарошка]] і інш. Апекавацца парафіямі славяна-бізантыйскага абраду на тэрыторыі Валыні, Падляшша і Палесься было даручана Апостальскаму візытатару біскупу [[Мікола Чарнецкі (біскуп)|Мікалаю Чарнецкаму]], [[Кангрэгацыя Найсьвяцейшага Адкупіцеля|CSsR]].
 
[[17 верасьня]] [[1939]] году Кіева-Галіцкі мітрапаліт Грэка-Каталіцкай Царквы [[Андрэй Шаптыцкі]] на падставе паўнамоцтваў, наданых яму папам [[Піюс X|Піюсам Х]] у [[1908]] годзе, заснаваў [[Беларускі экзархат Грэка-каталіцкай Царквы|Беларускі экзархат ГКЦ]] і прызначыў часовым кіраўніком экзархату біскупа Мікалая Чарнецкага, [[Кангрэгацыя Найсьвяцейшага Адкупіцеля|CSsR]]. Праз год, у кастрычніку [[1940 год]]у, першым беларускім экзархам быў прызначаны айцец [[Антон Неманцэвіч]], [[Езуіты|SJ]]. Сядзіба экзархату месьцілася ў [[Альбярцін]]е пад Слонімам, дзе раней знаходзілася [[Усходняя місія айцоў езуітаў|Ўсходняя місія айцоў езуітаў]]. Прызначэньне а. Антона Неманцэвіча пацьвердзіў прэфэкт [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў]] кард. [[Эжэн Тысэран]] у сваім лісьце ад [[22 сьнежня]] [[1941]] г., а экзархат атрымаў статус апостальскага. У помач экзарху была створана [[Рада Беларускага экзархату ГКЦ]] з трох сябраў: намесьнікам экзарха стаў айцец [[Леў Гарошка]], сябрамі Рады — айцец [[Іван Гермацюк]] і айцец [[Вацлаў Аношка|Вячаслаў (Вацлаў) Аношка]].