Менскжалезабэтон: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
 
Радок 27:
 
== Мінуўшчына ==
У красавіку 1975 году камбінат «Менскбуд» утварыў вытворчае аб'яднаньнеаб’яднаньне «Менскжалезабэтон» у выніку зьліцьця заводаў зборнага жалезабэтону № 5 і № 8. У кастрычніку 1990 году прадпрыемства пераўтварылі ў арэнднае паводле дамовы арэнды з Галоўбудам Менску. У студзені 1998 году «Менскжалезабэтон» стаў адкрытым акцыянэрным таварыствам. У 1999 г. прадпрыемства пачало выраб керамзітабэтонных блёкаў, якія з 2007 году сталі выпускаць на лініі высокай дакладнасьці па памерах. У жніўні 2004 году ААТ «Менскжалезабэтон» перадалі маёмасьць стратнага сельскагаспадарчага каапэратыва «Сьветач» (в. Грабёнка, Ігуменскі раён), на аснове якой стварылі ў філію «Аграбуд». У сьнежні 2004 году пусьцілі лінію вібрапрэсаваньня бэтонных вырабаў RH-2000, на якой сталі вырабляць керамзітабэтонныя блёкі, ходнікавую плітку і сьценавыя матэрыялы. У 2007 г. «Менскжалезабэтон» атрымаў пасьведчаньне на адпаведнасьць сваіх вырабаў Дырэктыве Рады Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці ад 21 сьнежня 1988 году № 89/106/EEC «Аб збліжэньні законаў, правілаў і адміністратыўных умоваў дзяржаваў-удзельніцаў датычна будаўнічых вырабаў». За 2005—2009 гады на прадпрыемстве асвоілі вытворчасьць 13 відаў сьценавых керамзітабэтонных камянёў<ref name="з"/>.
 
У 2011 годзе ААТ «Менскжалезабэтон» паставіў жалезабэтонныя канструкцыі, сьценавыя матэрыялы, таварны бэтон і рашчыны на большасьць буйных будоўляў сталіцы, сярод якіх былі: Парк перамогі, Музэй Вялікай Айчыннай вайны, аквапарк, квартал «Маяк Менску», Тэатар імя Янкі Купалы, Дзяржаўны цырк, сярэднія школы ў мікрараёнах Масюкоўшчына, Каменная Горка, Сухарава і Лошыца, жылых мікрараёнаў Дружба, Сокал, Брылевічы, Міхалова і Сьцяпянка. Звыш 99% вырабаў збылі ў Беларусі. На 2012 год ААТ «Менскжалезабэтон» выпускала жалезабэтонныя і бэтонныя канструкцыі, будаўнічыя сумесі (бэтон і [[Рашчына|рашчыны]]), таварную арматуру і мэталаканструкцыі, ходнікавую плітку, сьценавыя матэрыялы для аздабленьня фасадаў, драўляныя паддоны і пілапаматэрыялы. У 2012 годзе пачалі выраб керамзітабэтонных вырабаў павышанай трываласьці (М35 і М50), якія прайшлі выпрабаваньні ў УП «Беларускі навукова-дасьледчы інстытут будаўніцтва»<ref name="з">{{Артыкул|аўтар=Т. Лазоўская, У. Хількевіч.|загаловак=Будуйцеся з намі ў любы час|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=98558|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=14 чэрвеня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-06-14 112 (27227)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/98574/14cher-9.indd.pdf 9]|issn=1990-763x}}</ref>.