Пэрл-Гарбар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Напад на Пэрл-Гарбар: артаграфія, стыль
д афармленьне, катэгорыя
Радок 2:
'''Пэрл-Гарбар''' ({{мова-en|Pearl Harbor}} — «пэрлінавая гавань») — гавань на востраве [[Оаху]], [[Гаваі]]. Большая частка гавані і прылеглых тэрыторыяў занятыя цэнтральнай базай [[Ціхаакіянскі флёт ЗША|ціхаакіянскага флёту]] [[Ваенна-марскія сілы ЗША|ваенна-марскіх сіл ЗША]].
 
[[7 сьнежня]] [[1941]] году [[Японія]] зьдзейсьніла [[напад на Пэрл-Гарбар]], што паслужыла падставай уступленьня [[ЗША]] ў [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]].
 
== Гісторыя ==
=== Пэрл-Гарбар да 1941 году ===
У [[1875]] годзе ЗША і [[каралеўства Гаваі]] заключылі дагавор аб супрацоўніцтве, па якім флёт ЗША атрымліваў доступ да гавані Пэрл-Гарбар ўу абмен на спэцыяльныя ўмовы для імпарту гавайскага цукру ў ЗША. Пазьней, паводле вынікаў [[Гішпана-амэрыканская вайна|гішпана-амэрыканскай вайны]] [[1898]] году ЗША канчаткова анэксавалі Гаваі.
 
Пасьля анэксіі гавань была пашырана, што дало магчымасьць прыняць большую колькасьць караблёў. У [[1908]] годзе была пабудаваная караблёвая майстэрня.
 
=== Напад на Пэрл-Гарбар ===
Радок 19:
Раніцай самалёты зь японскіх авіяносцаў нанеслі ўдары па аэрадромах на востраве Оаху і па караблях, якія стаялі на якары ў гавані Пэрл-Гарбар. Было зьнішчана 4 лінкоры, 2 эсьмінцы, 1 мінны загараджальнік. Яшчэ 4 лінейныя караблі, 3 лёгкія крэйсэры і 1 эсьмінец атрымалі сур’ёзныя пашкоджаньні. Страты амэрыканскай авіяцыі склалі 188 самалётаў зьнішчанымі, яшчэ 159 былі цяжка пашкоджаныя. Амэрыканцы страцілі 2403 чалавекі забітымі (зь іх больш за 1000 на борце зьнішчанага лінкора «Арызона») і 1178 параненымі. Японцы страцілі 29 самалётаў — 15 пікіравальнік, 5 тарпэданосцаў і 9 зьнішчальнікаў. Былі патопленыя 5 звышмалых падводных лодак. Людзкія страты склалі 55 чалавек. Яшчэ адзін — лейтэнант Сакамакі — быў узяты ў палон. Ён даплыў да берага пасьля таго, як яго звышмалая падводная лодка наскочыла на рыф.
 
З пункту гледжаньня неадкладнага эфэкту напад на Пэрл-Гарбар абярнуўся неймаверным посьпехам для Японіі. Нэўтралізацыя ціхаакіянскага флёту ЗША на 6 месяцаў дазволіла Японіі зь лёгкасьцю захапіць вялікую частку Паўднёва-Ўсходняй Азіі, у тым ліку [[Ганконг]], [[Бірма|Бірму]], [[Галяндзкая Ост-Індыя|Галяндзкую Ост-Індыю]], [[Малае]], [[Сынгапур]] і [[Філіпіны]]. Аднак адмова ЗША ў перамір’і і немагчымасьць атрыманьня дапамогі ад саюзнікаў у канчатковым рахунку прывялі да паразы Японіі. З усіх патопленых амэрыканскіх караблёў не атрымалася аднавіць толькі 4 — лінкоры «Арызона» (выбухнуў), «Аклагома» (перакуліўся) і 2 эсьмінцы. Імкнучыся зьнішчыць [[лінкор]]ы і самалёты, японскія сілы пакінулі некранутымі вельмі важныя для далейшага ходу вайны і разам з тым лёгка дасягальныя ў рамках нечаканай атакі цэлі: 11 падводных лодак, велізарныя запасы нафты ў сховішчах, рамонтныя майстэрні і докі. Уласна і авіяцыі, нягледзячы на ​​ўяўныя вялікія лічбы ўрону, быў нанесены значна меньшыменшы магчымага ўрон. Імкнучыся да максімальнай утоенасьці і мінімальных страт, японскае камандаваньне адмовілася ад прымяненьня артылерыйскіх караблёў (што пры зніжэньні рызыкі страт і выяўленьня значна паменьшылапаменшыла і нанесеную праціўніку шкоду), засяродзіўшыся на авіяцыі і звышмалых падводных лодках (апошнія не прынесьлі ніякага выніку). Больш за тое, спрабуючы максымальна атрымаць вынік з фактару нечаканасьці, удар наносілі толькі дзьвюмя хвалямі, што ў канчатковым выніку, захаваўшы большую колькасьць самалётаў, істотна зьменшыла і амэрыканскія страты. Наўмысна ці выпадкова, але японскі флёт напаў на амэрыканскую вайсковую базу ў момант адсутнасьці на ёй [[Авіяносец|авіяносцаў]]. Як вынік, авіяносныя вайскова-марскія сілы амэрыканскага флёту, якія сталі асноўнымі ў далейшым ходзе [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], не панесьлі ў ходзе апэрацыі ніякіх страт. Апошні фактар ​​стаў падставай для абвінавачваньня амэрыканскага кіраўніцтва ў наўмысным засяроджваньні пад удар японскага флёту не маючых вырашальнай баявой каштоўнасьці караблёў (лінейныя караблі тыпу «Паўночная Караліна», на той момант два найноўшых і як вынік наймацнейшых лінкоры ЗША, на базе адсутнічалі, яшчэ восем знаходзіліся ў розных стадыях дабудоўкі) з мэтай схіленьня амэрыканцаў да ўступленьня ў Другую сусьветную. З 22 японскіх караблёў, якія прымалі ўдзел у нападзе на Пэрл-Гарбар, да канца вайны ацалеў толькі 1.
 
=== Пэрл-Гарбар пасьля Другой сусьветнай вайны ===
У цяперашні час Пэрл-Гарбар зьяўляецца найбуйнейшай ваенна-марской базай ЗША на [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]] і штаб-кватэрай ціхаакіянскага флёту ЗША. Суднаверф, разьмешчаная побач з гаваньню, забяспечвае працай 12 000 чалавек.
 
У памяць аб загінуўшых амэрыканскіх мараках на месцы патанулага лінкора «Арызона» створаны мэмарыял. Яшчэ адным помнікам падзеяў вайны на Ціхім акіяне зьяўляецца зьмешчаны на вечнай стаянцы ў Пэрл-Гарбары лінкор «[[USS Missouri (BB-63)|Місуры]]», на якім [[2 верасьня]] [[1945]] году быў падпісаны акт аб капітуляцыі Японіі. Аб гэтай падзеі зьнятыя два фільмы: амэрыканска-японскі «[[Тора! Тора! Тора! (фільм)|Тора! Тора! Тора!]]» і амэрыканскі «[[Пэрл-Гарбар (фільм)|Пэрл-Гарбар]]».
 
== Літаратура ==
* Якаўлеў М. М. Перл-Харбор, 7 декабря 1941 года. Быль и небыль. М.: Политиздат, 1988.-286 с.: Іл. {{ISBN |5-250-00448-2}}
 
[[Катэгорыя:Порты Ціхага акіяна]]
[[Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Гаваяў]]