Георг Отс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д артаграфія, вікілінкі
Радок 30:
Георг Отс навучаўся ў Францускім ліцэі, скончыў талінскую вайсковую вучэльню, атрымаўшы званьне афіцэра, паступіў на падрыхтоўчы курс вайскова-тэхнічнае вучэльні. У 1939 стаў чэмпіёнам Эстоніі па плаваньні на маратонскую дыстанцыю 1500 м, а ў 1940 — у эстафэце 4×200 м вольным стылем. Аднак у 1940 працягнуў навучаньне ў [[Талінскі тэхнічны ўнівэрсытэт|Талінскім тэхнічным унівэрсытэце]].
 
У 1941 годзе, скончыўшы першы курс, быў мабілізаваны ў [[РСЧА]]. Адплыў на параходзе «Сыбір» у [[Ленінград]] для залічэньня ў воінскую частку. 18 жніўня ля вострава [[Гоглянд]] карабель быў падбіты немцамі, Отса зь іншымі пасажырамі падабраў мінны тральшчык. Сьпярша перавезены ў Ленінград, пасьля пад [[Чалябінск]], адкуль у канцы студзеня 1942 быў накіраваны камандзірам супрацьтанкавага ўзводу. На чыгуначнай станцыі ён спаткаў рэжысэра [[Прыйт Пылдроас|Прыйта Пылдроаса]], якія запрасіў яго ў ствараныя ў [[Яраслаўль|Яраслаўлі]] «[[Дзяржаўныя ансамблі Эстоніі]]», дзе Георг пачаў прафэсыйнапрафэсійна займацца сьпевам.
 
З 1944 году — артыст хору, з 1945 году — саліст [[Нацыянальная опэра Эстонія|тэатру опэры і балету «Эстонія»]]. У 1951 годзе скончыў [[Эстонская акадэмія музыкі і тэатру|Талінскую кансэрваторыю]].
Радок 39:
 
== Прэміі і ўзнагароды ==
* [[Сталінская прэмія]] другой ступені ([[1950]]) — за выкананьне галоўнай партыі ў опэрным спэктаклі «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага
* [[Сталінская прэмія]] трэцяй ступені (1952) — за выкананьне ролі ў фільме «Сьвятло ў Коардзі»
* [[Заслужаны артыст Эстонскай ССР]] ([[1953]])
* [[Народны артыст Эстонскай ССР]] ([[1956]])<ref>[http://www.kino-teatr.ru/kino/acter/m/sov/6091/bio/ Георг Карлавіч Отс — Біяграфія]</ref>{{ref-ru}}
* [[Народны артыст СССР]] ([[1960]])
* [[Дзяржаўная прэмія СССР]] ([[1968]])
* [[Дзяржаўная прэмія Эстонскай ССР]] ([[1975]])<ref>[http://patefon.knet.ru/stars/ots.htm Георг Карлавіч Отс]</ref>{{ref-ru}}
* [[Ордэн Леніна]]
* [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу]] ([[1956]])
* [[Ордэн Знак Пашаны]] ([[1950]])
 
== Памяць ==