Калгас: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
 
== Калгасная сыстэма ==
Калгаснікі працавалі на зямлі, што належала дзяржаве, але была перададзеная калгасу ў бестэрміновае і бескаштоўнае карыстаньне. Асноўную частку прадукцыі калгас павінен быў здаваць дзяржаве па закупачных коштах (даволі нізкіх). Тэарэтычна калгасы былі дабравольніцкія ды кіраваліся самастойна, але ж насамрэч старшыні калгасаў, як і гаспадарчыя планы назначаліся выканкамамі ды партыйнымі камітэтамі. Шмат гадоў калгасьнікі працавалі не за грашовыя заробкі, але за «працадні», што адмоўна ўплывала на матывацыю ды прадукцыйнасьць працы. Разам з частай гаспадарчай занядбанасьцю частыя крадзяжы рабілі з калгасаў неэфэктыўную форму гаспадараньня. Калгас трэба адрозьніваць ад [[саўгас|саўгасу (савецкая гаспадарка)]] — ўу асноўным буйных гаспадарак, створаных з мэтаю павелічэньня вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі. Саўгасы ў асноўным мелі спэцыялізацыю на вытворчасьць нейкага віду прадукцыі ([[зерне]], [[малако]], [[гародніна]] ці іншае).
 
== На сёньняшні дзень ==