Вечны мір (1686): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылкі
д афармленьне
Радок 1:
{{Іншыя значэньні}}
[[Файл:Irp1686.png|значак|Рэч Паспалітая пасьля падпісаньня «Вечнага міру»]]
'''Ве́чны мі́р''' (у польскай гістарыяграфіі вядомы як '''Мі́р Гжымулто́ўскага''' ({{мова-pl|pokój Grzymułtowskiego}})) — дамова аб разьдзеле Гетманшчыны, заключаная [[Рэч Паспалітая|Рэччу Паспалітай]] і [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавай]] у [[Масква|Маскве]] [[6 траўня]] [[1686]] году. Тэкст дамовы складаўся з прэамбулы й 33 артыкулаў.
 
Перамір’е скончыла [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайну Расеі з Рэччу Паспалітай]], якая працягвалася з 1654 году на тэрыторыі сучасных [[Беларусь|Беларусі]] й [[Украіна|Украіны]] і часткова была выкліканая ў тым ліку падзеямі ва Ўкраіне.
 
Дамова пацьвярджала пастановы [[Андрусаўскае замірэньне|Андрусаўскага замірэньня]] [[1667]] году, акрамя наступнага: [[Кіеў]] ужо назаўжды прызнаваўся прыналежным да Маскоўскай дзяржавы (у адрозьненьне ад часовага характару папярэдняе дамовы) з выплатай 146 тысячаў рублёў кампэнсацыі Рэчы Паспалітай, якая таксама адмаўлялася ад сумеснага пратэктарату над [[Запароская Сеч|Запароскай Сеччу]].
 
З боку Рэчы Паспалітай дамова падпісаная ваяводам Познанскім, дыпляматам [[Кшыштаф Гжымултоўскі|Кшыштафам Гжымултоўскім]], з маскоўскага — канцлерам і начальнік Пасольскага прыказу князем [[Васіль Галіцын|Васілём Галіцыным]].
Радок 17:
* Рэч Паспалітая абавязалася надаць [[Праваслаўе|праваслаўным]] волю веравызнаньня, а маскоўскі ўрад абяцаў іх абараняць.
 
Маскоўская дзяржава анулявала папярэднія дамовы з [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыяй]] (якая разьвязала вайну з Рэччу Паспалітай у [[1672]] годзе) і [[Крымскае ханства|Крымскім ханствам]] і ўступіла ў антытурэцкую [[Сьвятая ліга (1684)|Сьвятую лігу]], а таксама абавязвалася арганізаваць ваенны паход супраць Крымскага ханства ([[крымскія паходы]] ў 1687 і 1689 гадах).
 
Хоць умовы Вечнага міру ўступалі ў сілу адразу пасьля падпісаньня дамовы, [[Сойм Рэчы Паспалітай|Сойм Рэчы Паспалітай]] [[ратыфікацыя|ратыфікаваў]] яго толькі ў [[1764]] годзе. Нягледзячы на перадачу ўсходніх зямель ВКЛ, у дзяржаве фармальна працягвалі існаваць органы мясцовае ўлады перададзеных земляў (напрыклад, павятовыя соймікі).
 
== Вынікі ==
Радок 25:
 
== Літаратура ==
* [[Генадзь Сагановіч|Сагановіч Г.]] Вечны мір // [[Вялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)|Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т.]] — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 405. — 684 с. — {{ISBN |985-11-0314-4}}
* Кочегаров К.А. Речь Посполитая и Россия в 1680–1686 гг. Заключение договора о Вечном мире. М., 2008.