Ружаны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 49:
|Сайт =
}}
'''Ружа́ны''' — [[гарадзкі пасёлак|мястэчка]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Ружанка|Ружанцы]]. Цэнтар [[Ружанскі пасялковы савет|пассавету]] [[Пружанскі раён|Пружанскага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Насельніцтва на 2017 год — 3023 чалавекі<ref name="belstat2017" />. Знаходзяцца за 45 км на паўночны ўсход ад [[Пружаны|Пружанаў]], за 38 км ад чыгуначнай станцыі [[Івацэвічы]] (лінія [[Баранавічы]] — [[Берасьце]]); на скрыжаваньні аўтамабільных дарог [[Пружаны]] — [[Слонім]] і [[Ваўкавыск]] — [[Косава (горад)|Косава]].
 
Ружаны — [[Магдэбурскае права|магдэбурскае]] [[мястэчка]] [[Слонімскі павет|гістарычнай Слонімшчыны]], колішняя рэзыдэнцыя магнацкага роду [[Сапегі|Сапегаў]]. Да нашага часу тут захаваліся [[Палац Сапегаў (Ружаны)|палац Сапегаў]], [[Кляштар базылянаў (Ружаны)|комплекс манастыра базылянаў]] з [[Царква Сьвятых Пятра і Паўла (Ружаны)|царквой Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла]], касьцёлы [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ружаны)|Найсьвяцейшай Тройцы]] і [[Капліца Сьвятога Казімера (Ружаны)|Сьвятога Казімера]], [[Ружанская сынагога|сынагога]] і аўстэрыя, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся [[Ружанская ратуша|ратуша]] і кляштар кармэлітаў, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зруйнаваныя расейскімі ўладамі]].
Радок 101:
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Ружаны абвяшчаліся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>.
 
У студзені 1919 году мястэчка на некалькі дзён занялі [[бальшавікі]]. 29 студзеня 1919 году Ружаны з рук бальшавікоў адбіў Віленскі аддзел Польскага войска пад камандаю ротмістра [[Уладыслаў Дамброўскі|Ўладыслава Дамброўскага]]<ref>Wyszczelski L. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 52—53.</ref>. 7 чэрвеня 1919 году мястэчка ўвайшло ў склад Берасьцейскай акругі [[Цывільнае кіраўніцтва Ўсходніх земляў|Грамадзянскай управы Ўсходніх земляў]] — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі<ref>Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.</ref>. Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] (1921) Ружаны апынуліся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], дзе сталі цэнтрам [[Ружана (гміна)|гміны]] [[Косаўскі павет|Косаўскага павету]] [[Палескае ваяводзтва|Палескага ваяводзтва]].
Радок 107:
У 1939 годзе Ружаны ўвайшлі ў [[БССР]], дзе 15 студзеня 1940 году атрымалі афіцыйны статус [[пасёлак гарадзкога тыпу|пасёлку гарадзкога тыпу]] і сталі цэнтрам [[Ружанскі раён|раёну]] (з 1962 году ў Пружанскім раёне). На 1940 год тут было 678 дамоў, працавалі электрастанцыя, 2 прадзільныя фабрыкі, 2 гарбарныя кустарныя прадпрыемствы, 6 лесазаводаў, 4 млыны, 4 цагельныя, 2 бэтонныя, 2 шкіпінарныя заводы, 2 фабрыкі калёснай мазі, кустарная вытворчасьць глінянага і драўлянага посуду. 2 школы, клюб, амбуляторыя, аптэка, кінатэатар, лазьня, пошта, тэлеграф.
 
У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з 23 чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 году Ружаны знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. Нацысты стварылі уў мястэчку [[Ружанскае гета|гета]], насельнікаў якога потым забілі ў [[Лягер сьмерці|лягеры сьмерці]] [[Трэблінка]]. У 1944 годзе пажар зьнішчыў будынкі тэатру і манэжу [[Палац Сапегаў (Ружаны)|палацавага комплексу]].
 
<gallery widths=150 heights=150 caption="Мястэчка на старых здымках" class="center">
Радок 251:
* {{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў}}
* {{Літаратура/ЭГБ|6-1}}
* {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|9}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==