Розьніца паміж вэрсіямі «Віртуальная часьцінка»

д
афармленьне
д (артаграфія)
д (афармленьне)
 
{{Няма крыніц}}
'''Віртуальная часьцінка''' — некаторы абстрактны аб’ект у [[квантавая тэорыя поля|квантавай тэорыі поля]], які мае [[квантавы лік|квантавыя лікі]] адной з рэальных [[Элемэнтарная часьцінка|элемэнтарных часьцінак]] (з масай <math>m</math>), для якога, аднак, не выконваецца звычайная сувязь паміж энэргіяй і імпульсам (<math>E^2 \not = m^2 c^4 + p^2 c^2</math>). Віртуальныя часьцінкі ня могуць «уляцець на бясконцасьць»; яны нараджаюцца і павінны пасьля ці паглынуцца якой-небудзь часьцінкай, ці проста распасца. Можна сказаць, што віртуальныя часьцінкі — гэта і ёсьць мэханізм, які ажыцьцяўляе [[фундамэнтальныя ўзаемадзеяньні|узаемадзеяньне]].
 
<math>t<\frac{\hbar}{E}</math>,
 
такім чынам чым болей энэргія <math>E</math> віртуальнае часьцінкі, тым меньшыменшы час <math>t</math> яна можа існаваць. Таму ў прыродзе могуць існаваць такія палі, як [[поле ХіггсаГігса]] і поле [[слабое ўзаемадзеяньне|слабога ўзаемадзеяньня]], хоць іх часьцінкі вельмі масіўны. Аднак, радыюс дзеяньня масіўных палей абмежаваны. А ў бязмасавых, такіх як [[электрамагнітнае поле|электрамагнітнае]] і [[гравітацыйнае поле|гравітацыйнае]], час існаваньня віртуальных часьцінак, а, такім чынам, і радыюс дзеяньня, не абмежаваны.
 
== Эфэкты, зьвязаныя з элемэнтарнымі часьцінкамі ==
 
Часам, у мэтах нагляднасьці, канцэпцыю «віртуальных часьцінак» тлумачаць інакш. А менавіта, кажуць, што ў працэсе ўзаемадзеяньня [[закон захаваньня энэргіі]] выконваецца ня строга, а зь некаторай хібнасьцю. Гэта не супярэчыць [[квантавая мэханіка|квантавай мэханіцы]]: згодна [[суадносіны неазначальнасьцей|суадносінам неазначальнасьцей]], падзея, якая доўжыцца канчатковы прамежак часу, не дазваляе зафіксаваць энэргію з дакладнасьцю вышэй за некаторы ліміт. Груба кажучы, прамежкавыя часьцінкі «пазычаюць энэргію» на некаторы невялікі час. У гэтым выпадку ў працэсе ўзаемадзеяньня могуць нараджацца і зьнікаць звычайныя часьцінкі, толькі зь невялікім парушэньнем закона захаваньня энэргіі.
 
{{Няма_крыніц}}
 
[[Катэгорыя:Квантавая тэорыя поля]]
159 595

зьменаў