Хвіліна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 95 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q7727 (translate me)
 
Радок 6:
 
== Мінута ==
Словы '''хвіліна''' і '''мінута''' — раўнапраўныя ў нашай [[беларуская мова|мовебеларускай]] мове ў значэньні 60-й часткі [[гадзіна|гадзіны]] ці 60 [[сэкунда|сэкундаў]].
 
''Мінута'' — назоўнік [[лацінская мова|лацінскага]] паходжаньня, у даслоўным перакладзе — «маленькая, дробная». У [[Сярэднявечча|сярэднявечнай]] лаціне было спалучэньне ''pars minūta prima'' «першая малая частка (гадзіны)». У [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]] ''минута'' ўжывалася ня толькі ў часавым сэнсе, але й на абазначэньне кароткай выпіскі, копіі. Да прыкладу, у тэксьце [[1495]] году чытаем: '''''минуту''', выписаную съ тыхъ книгъ, передъ нами вказывали''. Для народнай беларускай мовы [[19 стагодзьдзе|19]] – [[20 стагодзьдзе|20]] стагодзьдзяў ''мінута'' й яе фанэтычны варыянт ''мінюта'' характэрныя ўжо толькі ў часавым значэньні. ''Сорак '''мінют''' прайшло, а яе няма'', — гэты зэльвенскі сказ з «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча».