Станіслаў Булак-Балаховіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
W (гутаркі | унёсак)
Радок 68:
У Петраград паехаў пераапрануты ў Балаховіча ягоны ардынарац, [[татары]]н Куба Хасяневіч, які перад канцом падарожжа пераапрануўся й зьбег<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 249"/>. Балаховіч у гэты час пераканаў вайсковага камісара Гдоўска-Тарошынскага раёну [[Ян Фабрыцыюс|Яна Фабрыцыюса]] ў сваёй адданасьці савецкай уладзе й паабяцаў адпомсьціць Пярмікіну<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 249"/>. Пасьля гэтага сфабрыкаваў загад ваеннага Рэўкаму, паводле якога яму прадпісвалася наступаць на Пскоў, ды пачаў зьбіраць свае падразьдзяленьні ў раёне станцыі Белыя Стругі. Тут як «атаман сялянскіх партызанскіх атрадаў» ён выдаў адозву да сялянства з заклікам змагацца з бальшавікамі ды пачаў прасоўвацца ў бок Тарошына<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 250">Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 250.</ref>.
 
У Пскоў Булак-Балаховіч са сваімі паплечнікамі (каля 800 шабель) прыбыў [[2 лістапада]] 1918 году. Атраду была абвешчаная [[амністыя]], афіцэрам былі захаваныя іх ранейшыя чыны, а Булак-Балаховічу — нададзенае званьне [[Ротмістар (Расейская імпэрыя)|ротмістра]]<ref name="rovs"/>.
 
=== У Белай арміі ===