Розьніца паміж вэрсіямі «Правы чалавека»

д
д (новы ключ для Катэгорыя:Правы чалавека: « » з дапамогай HotCat)
 
== Гісторыя пытаньня правоў чалавека ==
Гісторыя пытаньня правоў чалавека налічвае тысячы гадоў і засноўваецца на рэлігійных, культурных, філязофскіх і прававых дасягненьнях на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Некаторыя старажытныя дакумэнты і позьнія рэлігійныя і філязофскія дасьледаваньні ўтрымліваюць паняцьці, якія можна лічыць пачаткам фарміраваньняфармаваньня правоў чалавека. Да іх можна аднесьці: «[[Цыліндар Кіра]]», які датуецца [[-539|539]] годам да н. э., у якім Пэрсыдзкі імпэратар [[Кір Вялікі]] запісаў свае намеры пасьля заваяваньня [[Нэа-Бабілёнская імпэрыя|Нэа-Бабілёнскай імпэрыі]]; [[Указы Ашокі]] — якія былі выдадзеныя [[Ашока Вялікі|Ашокай Вялікім]] у [[Індыя|Індыі]] паміж [[-272|272]] і [[-231|231]] г.г.да н. э.; [[канстытуцыя Мэдзіны]] [[622]] годагоду напісаная [[Мухамэд]]ам якая аформіла пагадненьні паміж арабійскімі плямёнамі; ангельская [[Хартыя Вольнасьцяў]] [[1215]] году, на якой заснавана і сучаснае брытанскае права.
 
Аднак большая частка сучасных правоў чалавека была сфармулявана адносна нядаўна. Брытанскі [[Біль аб Правах]] [[1689]] годагоду абмежаваў сьпіс пакараньняў якія магла ўжыць дзяржава ў адносінах да грамадзянаў. Дзьве рэвалюцыі [[18 стагодзьдзе|ХVIII стагодзьдзя]], якія адбыліся ў [[ЗША]] ([[1776]] год) і ў [[Францыя|Францыі]] ([[1789]] год), прывялі да прыняцьця [[Дэклярацыі Злучаных Штатаў аб Незалежнасьці]] і [[Дэклярацыю Правоў Чалавека і Грамадзяніна]] адпаведна. Абодва гэтыя дакумэнты ўсталёўвалі сьпіс правоў чалавека. Дадаткова [[Вірджынская Дэклярацыя Правоў]] [[1776]] годагоду пашырыла гэты сьпіс. Адначасова адбываліся дасягненьні ў філязофіі правоў чалавека ў працах [[Томас Пэйн|Томаса Пэйна]], [[Джон Сьцюарт Міл|Джона Сьцюарта Міла]] і [[Гегель|Гегеля]].
 
Шматлікія грамадзкія групы дамагліся глыбокіх зьменаў у справе правоў чалавека ў [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзі]]. У [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропе]] і [[ЗША]] [[Прафэсійны зьвяз|прафэсійныя зьвязы]] ўнесьлі папраўкі ў законы якія замацавалі за працоўнымі [[права на пратэст]], гарантавалі мінімальныя працоўныя ўмовы і рэгулявалі [[Дзіцячая праца|дзіцячую працу]]. [[Рух за правы жанчынаў]] дабіўся гарантаваньня жанчынам права на ўдзел у выбарах. Нацыянальна-вызваленчыя рухі ў розных краінах дабіліся скасаваньня [[каляніялізм]]у. Самым вядомым нацыянальна-вызваленчым рухам быў рух [[Махатма Гандзі|Махатмы Гандзі]], які змог дамагчыся вызваленьня [[Індыя|Індыі]] з-пад улады [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Рух за правы нацыянальных, расавых і рэлігійных меншасьцяў у розных краінах змог дасягнуць значных зрухаў у справе правоў чалавека.
 
Узьнікненьне [[Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца|Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа]] і падпісаньне [[Жэнэўская Канвэнцыя|Жэнэўскай Канвэнцыі]] ў [[1864]] годзе сталі падмуркам міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, якое атрымала значнае разьвіцьцё пасьля [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]].
 
Сусьветныя войны, вялікія чалавечыя страты і ігнараваньне правоў чалавека якія адбыліся ў гэтыя часы, сталі рухаючай сілай для фарміраваньняфармаваньня сучасных [[Інструмэнта гарантаваньня правоў чалавека|інструмэнтаў для гарантаваньня правоў чалавека]].
 
[[Ліга Нацый]] была заснаваная ў [[1919]] годзе ў выніку [[Вэрсальская дамова|Вэрсальскай дамовы]] пасьля канчатку [[Першая Сусьветная вайна|Першай Сусьветнай вайны]]. Мэтамі дзеяньня Лігі былі, акрамя іншага, былі і забесьпячэньне калектыўнай бясьпекі, рэгуляваньне спрэчных пытаньняў паміж краінамі. У дзейнасьць Лігі ўваходзілі і шматлікія мэты ў галіне правоў чалавека, якія потым былі уключаныўключаны ў [[Дэклярацыя правоў чалавека|Дэклярацыю Правоў Чалавека]].
 
[[Ялцінская Канфэрэнцыя]] [[1945]] году, пад час якой саюзьнікі пагадзіліся стварыць новую арганізацыю — правапераймальніцу Лігі НацыйНацыяў. Гэтай арганізацыяй стала [[ААН|Арганізацыя Аб’яднаных Нацый]]. З моманту свайго стварэньня ААН стала асноўным гарантам правоў чалавека ў сьвеце. Пасьля Другой Сусьветнай вайны ААН і яе ўдзельнікі стварылі і юрыдычна аформілі міжнародныя законы ў галіне правоў чалавека.
 
== Філязофія ==
 
=== Крытыцызм ===
Прэтэнзыі правоў чалавека на ўнівэрсальнасьць часьцяком робіцца прадметам крытыцы. Сярод філёзафаў, якія падвяргалі крытыцы канцэпцыю правоў чалавека значацца [[Джэрэмі Бэнтам]], [[Эдмунд Бэрк]], [[Фрыдрых Ніцшэ]] і [[Карл Маркс]]. Прафэсар палітычнай філязофіі [[Чарлз Блатбэрг]] сьцьвярджае, што абмеркаваньне правоў чалавека, зьяўляючыся абстрактным, дэматэвуе людзей на адстойваньне каштоўнасьцяў, якія яны павінны былі абараняць<ref>Blattberg, C (2010). [http://books.google.ca/books?id=8TwCsA-l408C&pg=PA43#v=onepage&q&f=false «The Ironic Tragedy of Human Rights»]. Patriotic Elaborations: Essays in Practical Philosophy. McGill-Queen's University Press. pp. 43–59. ISBN 0-7735-3538-1.</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Human rights|выгляд=міні}}
* [http://www.un.org/events/humanrights/udhr60/declaration.shtml Дэклярацыя правоў чалавека]{{ref-en}}
* [http://www.freedom.indiemaps.com Атляс свабоды ў сьвеце]{{ref-en}}
27 835

зьменаў