Сынгл: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
д афармленьне
Радок 7:
Тэхнічныя адметнасьці грамафонавых дыскаў вызначылі фармат камэрцыйных запісаў напачатку 1900-х. Прымітыўная тэхналёгія і характарыстыкі рэкордэраў ды прайгравальнікаў абмяжоўвалі шчыльнасьць запісу дый змушалі выкарыстоўваць вялікія хуткасьці кручэньня дыскаў дзеля дасягненьня прымальнае якасьці запісу. Лічба ў 78 абаротаў на хвіліну была абраная на стандарт з-за таго, што прадстаўлены электрычна-прывадны рухавік, які сталі выкарыстоўваць у гукапрайгравальнае апаратуры, меў абаротавую хуткасьць 3600 абаротаў на хвіліну і перадаткавы лік 46:1, што забясьпечвала хуткасьць ў 78.26 абаротаў на хвіліну.
 
Пералічаныя фактары сумесна з дыямэтрам дыска ў 10" абумовілі працягласьць запісу на кожным баку дыска ў 3 хьвіліны. Гэты фармат істотна паўплываў на працэс стварэньня музыкі, бо і аўтары, і выканаўцы сталі імкнуцца да таго, каб трапіць у гэтыя межы. Троххьвілінавы стандарт захоўваўся да 1960-х, калі паляпшэньне тэхнікі запісу ды прынцыпова новы мастэрынг дазволілі павялічыць працягласьць запісу, сынгл [[The Beatles]] [[1968]] году «[[Hey Jude]]» доўжыўся 7 хьвілін, прадэманстраваўшы гэткім чынам новую свабоду творцаў.
 
Сынглы зьмяшчаліся на разнастайных носьбітах, такіх як 7" (18-см), 10" (25-см) і 12" (30-см) вінілавыя дыскі (звычайна разьлічаныя на хуткасьць у 45 [[АНХ]]); 10" (25-см) шэлакавыя дыскі (78 [[АНХ]]); касэты, 8- і 12-сантымэтровыя (3" і 5") [[CD]]-сынглы і 7" (18-см) плястыкавыя [[флэксі-дыск|флэксі-дыскі]]. Іншыя, меньшменш распаўсюджаныя фарматы, уключалі сынглы на лічбавай кампактавай касэце, [[DVD]], і [[LD]], гэтаксама як і шматлікія разнастайныя нестандартныя вінілавыя дыскі (5″/12 см, 8″/20 см, etc.).
 
Найбольш распаўсюджаным фарматам на сынгл ёсьць так званая «саракапятка» (45, ці 7"), названы так за хуткасьць абарочваньня ці фізычны памер.
 
45 [[АНХ]] стандарт быў прадстаўлены ў [[1949]] годзе кампаніяй [[RCA]] як больш якасная і трывалая замена старым 78 [[АНХ]] гэлакавым дыскам. Першыя «саракапяткі» былі [[мона-запіс|манафанічнымі]], з запісам на абодвух бакох дыску. [[стэрэа-запіс|Стэрэафанічныя]] запісы набылі распаўсюд у 1960-х, амаль усе запісы на пачатку 1970-х ужо былі стэрэафанічнымі.
 
Акрамя стандарту на 7" сынглы, распаўсюд у 1970-х [[дыскатэка|дыскатэкаў]] прывёў да таго, што [[дыджэй|дыджэі]] стварылі попыт на 12" сынглы з большым часам гучаньня, які дазваляў зьмясьціць дадатковыя танцавальныя міксы трэкаў. Да таго ж, большы памер дыску абумаўляў яго большую трываласьць і лепшы [[дынамічны дыяпазон]] гуку. Нягледзячы на спад папулярнасьці, 12" дыскі застаюцца стандартам на танцавальных пляцоўках.
Радок 19:
Продажы сынглаў фіксаваліся ў [[гіт-парад|гіт-парадах]], часьцяком, у так званых Top-40. Гэтыя сьпісы публікаваліся ў мас-мэдыях, такіх як часопісы, тэлевезійныя і радыё-праграмы. Трапіць у гіт-парад мог толькі той сынгл, які адпавядаў гэтак званаму «фармату», які тычыўся як колькасьці трэкаў, так і ягонае даўжыні.
 
У [[Папулярная музыка|папулярнае музыцы]] камэрцыйная і мастацкая каштоўнасьць сынглаў (у параўнаньні з [[альбом|альбомам]]ам і [[EP]]) істотна зьмянялася у розныя часы. Першапачаткова сынглы былі накіраваныя на рынак цінэйджараўтынэйджараў і дзетак, чыі фінансавыя мажлівасьці былі больш абмежаваныя. Росквіт сынглаў прыпаў на 1950-я — пачатак 1960-х, час узьнікненьня [[рок-музыка|рок-музыкі]]. У далейшым роля сынглаў паступова зьмяньшалася, а роля [[альбом|альбомаў]]аў — падвышалася. Да 2000-х роля іх працягвала памяньшацца, а з масавым пераходам на [[CD]] склалася сытуацыя, калі сынгл і альбом у прамоцыі каштуюць аднолькава, але альбом прадаецца за большыя грошы, таму можна казаць аб амаль суцэльнай адмовы ад ужываньня сынглаў.
 
У [[Танцавальная музыка|танцавальнае музыцы]] склалася іншая сытуацыя, і значная частка танцавальнае музыцы па-ранейшаму распаўсюджваецца на 12" вінілавых сынглах.
 
Як на [[2006]] год, сытуацыя крыху зьмянілася. Татальны распаўсюд лічбавых прайгравальнікаў музыкі прывёў да таго, што продажы лічбавых копіяў трэкаў праз камэрцыйныя [[інтэрнэт-сайт]]ы высьвятлілі перавагі карыстальнікаў у бок асобных кампазыцыяў<ref>http://www.smh.com.au/articles/2004/08/25/1093246622880.html</ref>. Гэта адрадзіла паняцьце сынглу на якасна новым, непрывязаным да нейкага фізычнага носьбіта, узроўні.
 
Зьвязанай зьявай можна лічыць зьяўленьне рынглаў (ад ангельскіх словаў сынгл і рынгтон — мэлёдыя званка), калі актуальныя сынглы пераўтвараюцца ў мелёдыю званка мабільнага тэлефону. У верасьні [[2007]] году [[Sony BMG]] прадставіла новы фармат так званага рынгла, які зьмяшчаў акрамя трох кампазыцыяў выканаўцы яшчэ і дасягальны з кампутара рынгтон на мабільны тэлефон<ref>http://www.reuters.com/article/industryNews/idUSN0921673020070912</ref>. У працяг гэтае тэндэнцыі сынгл стаў уяўляць сабой сам рынгтон. Рынгтон [[звар'яцелаязвар’яцелая жабка]], гіт [[2004]] году, пераўтварыўся ў чэрвені [[2005]] угоду ў асобны сынгл, які заняў першае месца ў брытанскіх гіт-парадах.
 
== Назва ==
Іншай распаўсюджанай беларускай назвай сынглу зьяўляецца '''самотнік'''. Слова было прыдуманае ў калектыве гурта [[N.R.M.]], калі той у [[2000]] годзе запісаў і выдаў свой першы сынгл [[Samotnik]].
 
== Крыніцы ==