Клайпеда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 62:
Урад Летувіскай Рэспублікі жадаў далучыць горад, але не было ні гістарычных, ні этнаграфічных падставаў для абгрунтаваньня такіх дзеяньняў. Каб атрымаць хоць якія падставы для прад’яўленьня правоў на горад, летувісы нанялі францускіх жаўнераў, якія пераапрануўшыся ў цывільнае адзеньне, зь лёзунгамі на летувіскай мове паднялі паўстаньне, якое выглядала як «жаданьне старажытнага летувіскага гораду» далучыцца да Летувы.
 
У 1924 годзе горад апынуўся ў Летуве, але 22 сакавіка 1939 году Нямеччына прад’явіла ўльтыматум з патрабаваньнем вяртаньня Клайпеды, які Летува прыняла. 28 студзеня 1945 году Клайпеда была акупаваная савецкімі войскамі і спачатку адносілася да Калінінградзкай вобласьці, а з 1950 году далучана да Летувіскай ССР. У горадзе разьмешчаны [[Клайпэдзкі ўнівэрсытэт]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==