Сьпікер: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Радок 1:
''' Сьпікер ''' ({{мова-en|speaker|скарочана}}, літаральна«прамоўца») — у заходніх краінах старшыня [[заканадаўчая ўлада|заканадаўчага]] сходу, палітычнага органу — [[парлямэнт]]у. Тэрмін шырока распаўсюджаны ў палітычным лексыконе, але як афіцыйную назву пасады ўжываецца толькі ў ангельскамоўных краінах. Упершыню пасада сьпікера парлямэнту была ўведзена ў 1377 годзе ў [[Палата абшчын|Палаце абшчын]], першым сьпікерам быў [[Томас Гангэрфорд]].
 
Асноўныя функцыі сьпікера парлямэнту — арганізацыя пасяджэньняў парлямэнту, захаваньне рэглямэнту. У шэрагу краінаў у выпадку зьяўленьня [[вакансіі]] пасады прэзыдэнта часова выконвае абавязкі [[прэзыдэнт]]а менавіта сьпікер парлямэнту.
 
У [[ЗША]] сьпікер [[Кангрэс ЗША|Кангрэсу]] зьяўляецца трэцяй па палітычным рангу асобай у дзяржаве. У выпадку крытычнай або крызіснай сытуацыі ён можа выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы ([[прэзыдэнт]]а), у выпадку адмовы або немагчымасьці дзьвюх першых асобаў — прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта.