Сяргей Заранка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Ступень прафэсара: +Зьвязнасьць
Радок 38:
У Пецярбурзе мастак пражыў дзесяць гадоў і напісаў свае лепшыя партрэты: Танеева (1853), пецярбурскага «гарадзкога галовы» І. П. Лесьнікова, С. М. Галіцына (1857), сям’і Турчанінавых, сям’і Латкіных (у інтэр’еры) і іншых.
 
У 1855 годзе ў Акадэміі адкрылася [[вакансія]] прафэсара пэрспэктыўнага жывапісу. У той жа час Заранка быў выкладчыкам маляваньня ў Дваранскім палку (Канстантынаўская вучэльня) і ён пачаў хадайнічаць аб прызначэньні яго на гэту пасаду. Аднак, зьяўляючыся выдатным майстрам, прызнаным лідэрам цэлага кірунку ў жывапісе, Заранка так і ня здолеў дамагчыся права выкладаць у Акадэміі. У студзені 1856 г. ён змушаны быў пагадзіцца прыняць пасаду старэйшага прафэсара Маскоўскай вучэльні жывапісу і скульптуры, зрабіўшыся там з 1859 інспэктарам вучэльні.
 
У 1865 годзе Заранка быў выкліканы ў Санкт-Пецярбург, каб выконваць партрэты імпэратарскай сям’і для Эрмітажа. Над гэтаю замоваю ён працаваў пяць гадоў.