Магілёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Маршрутныя таксоўкі: дапаўненьне (крыніца — be:Магілёў
Радок 431:
=== Маршрутныя таксоўкі ===
На 39 маршрутах працуе каля 630 аўтобусаў малой умяшчальнасьці марак [[Ford Motor Company|Ford]], Mercedes, [[ГАЗ]]-Газэль ды іншыя. На маршрутныя таксоўкі прыпадае 11% пасажырскіх перавозак. Некаторыя мескія маршруты маюць канцавыя прыпынкі ў прымескіх населеных пунктах.
 
== Адміністрацыйны падзел ==
Магілёў падзяляецца на 2 адміністрацыйныя раёны: Ленінскі і Кастрычніцкі. Цэнтральны раён скасаваны ў 2003 годзе.
 
'''Кастрычніцкі раён''' гораду заснаваны 25 сьнежня 1962 году ў адпаведнасьці з Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР. У 1980-я гады пачалося жыльлёвае будаўніцтва для хімікаў. У раёне сканцэнтравана больш за палову прамысловага і тэрытарыяльнага патэнцыялу Магілёва. Два прадпрыемствы Кастрычніцкага раёну — вытворчае аб'яднаньне «[[Хімвалакно]]» і сумеснае прадпрыемства «[[Белпак]]» — вырабляюць 77 % прадукцыі раёну, а разам з [[Магілёўскі аўтамабільны завод|аўтазаводам імя С. Кірава]] і мясакамбінатам — 90 %. Гэтыя прадпрыемствы вызначаюць палажэньне не толькі ў раёне, але і ў горадзе ў цэлым. Акрамя гэтага, у раёне знаходзіцца яшчэ 27 прадпрыемстваў: аўтобусны парк, АП «Вольт» і інш. Працуе больш за 30 крамаў, бібліятэкі, дзіцячы парк, кінатэатры «Ветразь» і «Космас», Палац культуры «Хімвалакно», «Лядовы палац», [[Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт харчаваньня]], Сучасны гуманітарны інстытут<ref>Октябрьский район // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 316—317</ref>.
 
'''Ленінскі раён''' Магілёва заснаваны 25 сьнежня 1962 году ў адпаведнасьці з Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР, згодна зь якім у горадзе было створана два раёны: Ленінскі і Кастрычніцкі. У 1979 годзе Ленінскі раён даў нараджэньне яшчэ адной адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы — Цэнтральнаму раёну. Плошча Ленінскага раёна склала тады — 24,9 км², у тым ліку каля 500 га зялёных насаджэньняў, у прыватнасьці — [[Пячэрскі лесапарк]]. Колькасьць жыхароў раёну паводле перапісу 1999 г. складала 95 958 чалавек.
У раёне разьмешчана 22 прамысловыя прадпрыемствы. Ягоная эканоміка прадстаўлена наступнымі галінамі: машынабудаваньне, прыборабудаваньне, дрэваапрацоўчая вытворчасьць, лёгкая і харчовая прамысловасьць і інш. Да паслугаў жыхароў раёну — Дом спорту, спорткомплекс «Лакаматыў», фізкультурна-аздараўляльны камбінат, 23 спартыўныя залі, 3 басэйны і г. д. Вельмі папулярныя масавыя сьвяты, якія праходзяць на стадыёне «Лакаматыў».
У Ленінскім раёне дзейнічаюць [[Магілёўскі абласны тэатар лялек]], Цэнтар культуры і вольнага часу, два Дамы культуры, 6 клюбаў, 11 творчых калектываў, працуе дзіцячая школа мастацтваў, музычная школа, 5 масавых бібліятэк, ведамасныя бібліятэкі і інш.<ref>Ленинский район // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 207—208</ref>.
 
'''Цэнтральны раён''' быў створаны 7 сьнежня 1979 г. ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР шляхам разбуйненьня ўжо існых Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў. На тэрыторыі раёну знаходзіліся: [[Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова]], [[Магілёўскі недзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут]], пэдагагічны факультэт Беларускай акадэміі музыкі, 6 сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў, 7 прафэсыйна-тэхнічных вучылішчаў, 17 школ; [[Магілёўскі абласны драматычны тэатар]] і 3 кінатэатры; 5 музэяў; [[Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў (Магілёў)|касьцёл Сьв. Станіслава]] (18 ст.), жаночы манастыр (17—18 стст.), архіэрэйскі і архіяпіскапскі палацы (18 ст.). На тэрыторыі раёну знаходзілася больш за 35 прадпрыемстваў: завод «Зеніт» па вытворчасьці апаратуры высокачастотнай сувязі, завод «Электрарухавік», Магілёўская фабрыка марожанага, ПКФ «Валеры», адкрытае акцыянернае таварыства «Лента» і інш.<ref>Центральный район // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 436—437.</ref>. Раён скасаваны ў 2003 годзе.
 
== Турыстычная інфармацыя ==