Дзьвіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Літаратура: пунктуацыя
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Агульныя зьвесткі: +Зьвязнасьць
Радок 37:
Даліна трапэцападобнай формы, каля мястэчка Руба — каньёнападобная. Шырыня яе ў асноўным 3—4 км, паблізу ўтоку Вулы і на крайняй усходняй частцы Беларусі дасягае 10—15 км. Глыбіня ўрэза зьменьваецца ад 20—30 м да 40—50 м. У будове даліны часьцей за ўсё вылучаецца [[абалона]] і 2 (некаторыя дасьледнікі адзначаюць 3—4) надабалонавыя тэрасы. Абалона ў межах Сураскай нізіны вузкая — да 60 см. Вылучаюць 2 узроўні: нізкі (1,5—2 м над летнім урэзам ракі, штогод заліваецца ў разводзьдзе) і высокі (4—5 м, заліваецца толькі па шматсьнегавых зімах). Аналягічная будова захоўваецца да Віцебску, прычым шырыня нізкай абалоны 40—50 м, а высокай не перавышае 15—20 м. Каля мястэчка Руба абалона звужаецца да 10—20 м. На Полацкай нізіне яна таксама вузкая, з двума ўзроўнямі: ніжняя (2,5—3,5 м над летнім узроўнем вады) шырынёй 5—10 м і верхняя (5—5,5 м) 15—20 м. Толькі на асобных дзялянках абалона пашыраецца да 300—500 м (зрэдку да 3 км). Рэчышча зьвілістае, зарастае пераважна каля берагоў. Шырыня яго да вусьця ракі Вула 60—120 м, зрэдку да 190 м, каля [[Беларуска-латвійская граніца|граніцы]] з Латвіяй 100—140 м, зрэдку да 240 м. На рацэ існуюць парогі — на працягу 12 км вышэй за Віцебск цягнецца Вярхоўскі парог, утвораны выхадам блізка да дзённай паверхні дэвонскіх далямітаў: парожыстыя дзялянкі трапляюцца ў сутоках Дзісны і Дзьвіны каля места [[Дзісна]], а таксама каля места [[Дрыса]]. Дно пяскова-камяністае і пясковае або пяскова-аточнае. Берагі ўмерана-стромкія, супясковыя, радзей — пяскова-гліністыя з валунамі, вышынёй да 8 м, зрэдку да 22 м.
 
Жыўленьне ракі мяшанае (пераважна сьнегавое зь вялікай доляй грунтавога). Асаблівасьць рэжыму — высокае веснавое разводзьдзе, нізкая летня-восеньская межань з частымі дажджавымі паводкамі, устойлівая зімовая межань. На пэрыяд веснавога разводзьдзя прыпадае 56%, летня-восеньскую межань 33%, зімовую — 11% сярэдняга сьцёку. Веснавое разводзьдзе доўжыцца 60—70 дзён (з канца сакавіка да 1-й дэкады чэрвеня). Сярэдняя вышыня над найніжэйшай межаньню 4,4—9 м, найбольшы ўзровень у межах Беларусі 13,5 м ([[1931]]). Летне-восеньская межань (доўжыцца 4—5 месяцаў) нярэдка парушаецца дажджавымі паводкамі вышынёй да 6 м. Зімовая межань каля 70—80 дзён. Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Найбольшая таўшчыня лёду 50—78 см (люты — сакавік). Веснавы ледаход 4—10 дзён. Найбольшы выдатак вады каля Віцебску 3320 м³/с ([[1991]]), Полацку 4060 м³/с ([[1956]]), найменшы адпаведна 8 м³/с ([[1940]]) і 25,4 м³/с ([[1938]]—[[1939]]). Сярэдні сьцёк завіслых наносаў каля 320 тыс. т. Вада на працягу року (з выняткам пэрыядаў веснавога разводзьдзя і летне-восеньскіх паводак) гідракарбанатна-кальцыевай клясы з рэзка выражаным гідракарбанатным характарам. Для памяншэньня забруджваньня Дзьвіны на прамысловых і камунальных прадпрыемствах ствараюцца ачышчальныя збудаваньні, вядзецца кантроль за гідратэхнічным рэжымам ракі, аднак яе стан пакуль не паляпшаецца. У [[1990]] у Наваполацку адбыласяадбылося аварыя[[здарэньне]], якаяякое адмоўна паўплывала на іхтыяфаўну да самага вусьця ракі<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}}</ref>, падобная аварыя адбылася і ў [[2007]]. Назіраньне за гідралягічным рэжымам на тэрыторыі Беларусі сыстэматычна вядзецца з [[1878]] (16 пастоў). У [[1983]] дзейнічалі гідралягічныя пасты Сураж, Віцебск, Ула, Полацак, Дрыса.
 
== Рэльеф ==