Розьніца паміж вэрсіямі «Праваслаўная царква»

Скасаваньне праўкі 1939809 удзельніка Шмурак (гутаркі)
(аб'яднаў артыкулы)
(Скасаваньне праўкі 1939809 удзельніка Шмурак (гутаркі))
'''Правасла́ўе''' (ад словаў «правільнае праслаўленьне» [[Бог]]а) — адзін з асноўных кірункаў у [[хрысьціянства|хрысьціянстве]] (побач з [[каталіцтва]]м, [[пратэстантызм]]ам і [[старажытна-ўсходнія цэрквы|старажытна-ўсходнімі цэрквамі]]).
#перанакіраваньне [[Праваслаўная царква]]
 
== Гісторыя ==
Праваслаўе склалася як ўсходняя галіна хрысьціянства пасьля падзелу [[Рымская імпэрыя|Рымскае імпэрыі]] (395) і аформілася ў 1054 годзе пасьля падзелу цэркваў на заходнюю ([[каталіцтва|каталіцкую]]) і ўсходнюю (праваслаўную). Атрымала пашырэньне галоўным чынам ва [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй Эўропе]] і на [[Блізкі Ўсход|Блізкім Усходзе]]. Першапачаткова была пануючай рэлігіяй [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскае імпэрыі]], таму зьведала ўплыў ейнае гісторыі разьвіцьця, што адбілася на веравучэньні і арганізацыі праваслаўных цэркваў.
 
{{Хрысьціянства}}
== Веравучэньне ==
Аснову веравучэньня праваслаўя, сфармуляванага ў [[Сымбаль Веры|Сымбалі Веры]], прынятым на [[Нікейскі сабор|Нікейскім]] (325) і [[Канстантынопальскі сабор|Канстантынопальскім]] (381) [[усяленскі сабор|Усяленскіх саборах]], складаюць [[Сьвяшчэннае пісаньне]] ([[Біблія]]) і [[Сьвяшчэннае паданьне]] ([[патрыстыка]], пастановы першых 7 [[усяленскі сабор|усяленскіх сабораў]] і іншыя). Праваслаўе зыходзіць з прызнаньня [[Троіца|трыадзінага Бога]] — Творцы і кіраўніка [[Сусьвет]]у, [[замагільны сьвет|замагільнага сьвету]], пасьмяротнае адплаты, збавіцельнае місіі [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]], які адкрыў магчымасьць для выратаваньня чалавека, на якім ляжыць адбітак [[першародны грэх|першароднага граху]]. Адно з галоўных месцаў у [[богаслужэньне|богаслужэбнай]] практыцы праваслаўя займаюць 7 [[хрысьціянства|хрысьціянскіх]] [[таінства]]ў:
* [[Хрост]]
* [[Эўхарыстыя]]
* [[Сьвятарства]]
* [[Пакаяньне]] ([[Споведзь]])
* [[Мірапамазаньне]]
* [[Шлюб]]
* [[Ялееасьвячэньне]] ([[Сабораваньне]]).
Вялікае значэньне надаецца [[праваслаўныя сьвяты|сьвятам]] і [[пост|пастам]]. У праваслаўі адвяргаецца шэраг прынятых у [[каталіцтва|каталіцтве]] [[догмат]]аў (аб беспамылковасьці [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]] ex cathedra, аб зыходжаньні [[Сьвяты Дух|Сьвятога Духа]] і ад [[Бог-Айцец|Бога-Айца]], і ад [[Бог-Сын|Бога-Сына]], аб [[чысьцілішча|чысьцілішчы]], аб [[беззаганнае зачацьце|беззаганным зачацьці]] [[Дзева Марыя|Дзевы Марыі]], аб [[цялеснае ўнебаўзяцьце|цялесным унебаўзяцьці]] [[Дзева Марыя|Дзевы Марыі]]), па-іншаму выконваюцца некаторыя таінствы. Існуюць адрозьненьні ў царкоўнай [[архітэктура|архітэктуры]] і начыньні, строях [[сьвятар]]оў, іншай атрыбутыцы і [[абраднасьць|абраднасьці]]. У праваслаўі [[богаслужэньне]] вядзецца на родных (у [[славянскі]]х краінах — на [[царкоўна-славянская мова|царкоўна-славянскай]]) [[мова]]х. Сьвятары (не [[манах]]і) павінны быць жанатыя, [[архірэй|архірэі]] — бясшлюбныя (пасьвячаюцца з манаскага [[духавенства]]).
 
== Структура царквы ==
У праваслаўі [[аўтакефальны]]я (самастойныя) цэрквы складаюць [[усяленскі|усяленскую]] праваслаўную царкву, аднак адзіны духоўны цэнтар адсутнічае. [[Канстантынопаль]]скі [[патрыярх]], [[прадстаяцель]] царквы ў сталіцы былой [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскай імпэрыі]], традыцыйна захоўвае тытул [[усяленскі|усяленскага]], але ня мае адміністрацыйнае ўлады над іншымі цэрквамі. На 2005 год у сьвеце існуюць 15 [[кананічны]]х [[аўтакефальны]]х цэркваў: [[Канстантынопальская праваслаўная царква|Канстантынопальская]], [[Александрыйская праваслаўная царква|Александрыйская]], [[Антыяхійская праваслаўная царква|Антыяхійская]], [[Іерусалімская праваслаўная царква|Іерусалімская]], [[Расейская праваслаўная царква|Расейская]], [[Грузінская праваслаўная царква|Грузінская]], [[Сэрбская праваслаўная царква|Сэрбская]], [[Румынская праваслаўная царква|Румынская]], [[Баўгарская праваслаўная царква|Баўгарская]], [[Кіпрская праваслаўная царква|Кіпрская]], [[Эладская праваслаўная царква|Эладская]], [[Альбанская праваслаўная царква|Альбанская]], [[Чэхія|Чэскіх]] зямель і [[Славаччына|Славаччыны]], [[Польшча|Польская]], [[Амэрыка]]нская (пералік зроблены паводле часу атрыманьня [[аўтакефалія|аўтакефаліі]]; 9 першых зь іх узначальваюцца [[патрыярх]]амі) са сваёй шматступеньчатай [[герархія]]й. Шэраг рэлігійных аб’яднаньняў таксама называюць сябе цэрквамі, але яны пакуль не атрымалі кананічнага прызнаньня: [[Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква на эміграцыі]], [[Украінская аўтакефальная праваслаўная царква]], [[Кіеўскі патрыярхат]]. Прыхільнікі праваслаўя складаюць большасьць [[вернік]]аў у наступных краінах: [[Баўгарыя]], [[Беларусь]], [[Грузія]], [[Грэцыя]], [[Кіпр]], [[Рэспубліка Македонія|Македонія]], [[Малдова]], [[Расея]], [[Румынія]], [[Сэрбія]], [[Украіна]], [[Чарнагорыя]]. Праваслаўе значна пашыранае ў [[Альбанія|Альбаніі]], [[Лібан]]е, [[Сырыя|Сырыі]] і іншых краінах, а таксама сярод эмігрантаў з гэтых краінаў у [[Амэрыка|Амэрыцы]] ды [[Аўстралія|Аўстраліі]].
 
На Беларусі традыцыйна годам увядзеньня праваслаўя лічыцца 992 (заснаваньне [[Полацак|Полацкае]] праваслаўнае [[япархія|япархіі]]).
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
[[Катэгорыя:Праваслаўе| ]]
91

зьмена