Розьніца паміж вэрсіямі «Павал Валошын»

афармленьне
(дапаўненьне)
(афармленьне)
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[28 чэрвеня]] [[1891]] году ў вёсцы [[Гаркавічы]] [[Сакольскі павет|Сакольскага павету]], [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]]. Па сканчэньні школы з 1908 па 1912 гады працаваў у [[Крынкі (горад)|Крынках]] на пошце як тэлеграфіст.
 
З [[1913]] па [[1917]] гады служыў у расейскім войску. Сябра беларускай партыі эсэраў. Удзельнічаў у [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайне]], быў паранены, трапіў у нямецкі палон. Пасьля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] служыў міліцыянерам у [[Екацярынаслаўль|Екацярынаслаўлі]]. З жніўня 1919 году — ў дзянікінскай арміі. Потым ваяваў на баку [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] (у атрадзе Г. Катоўскага).
 
У 1922 годзе вярнуўся на радзіму. Уваходзіў у [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]], потым у Беларускую партыю незалежных сацыялістаў. 31 ліпеня 1923 году абраны дэпутатам польскага сейма (замест зьнятага і высланага з краіны [[Уладзімер Каліноўскі|УладзімераЎладзімера Каліноўскага]]), увайшоў у [[Беларускі пасольскі клюб]]. Адзін са стваральнікаў [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ)]], у 1926—1927 гадах быў членам яе цэнтральнага камітэту. У 1926 годзе стаў сябрам [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі]]. Пасьля расколу Пасольскага клюбу перайшоў да соймавага клюбу БСРГ.
 
У лютым [[1927]] году арыштаваны польскімі ўладамі. На працэсе над грамадоўцамі («працэс 56-і») асуджаны на 12 гадоў турмы. У выніку абмену палітычнымі зьняволенымі ў 1932 годзе трапіў у СССР.
 
З [[1933]] году — ўу [[Менск]]у. Выступаў з лекцыямі і публікацыямі, займаўся грамадскай дзейнасьцю. Працаваў памочнікам дырэктара [[Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка|Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі]] і ў Бібліяграфічным інстытуце пры гэтай бібліятэцы. З'яўляўсяЗьяўляўся адказным сакратаром ЦК аддзяленьня Міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі ў БССР.
 
1 верасьня [[1933]] году арыштаваны ў Менску па адрасе: Падгорны зав., д. 4, кв. 1 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 9 студзеня 1934 году Калегіяй АДПУ при СНК СССР паводле артыкула 58-4-6-11 КК РСФРР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лягераў. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лягер НКУС. Адбываў пакараньне ў [[Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня|Салавецкім лягеры асаблівага прызначэньня]] (лягерны пункт «Анзер»).
 
9 кастрычніка 1937 году Асобай «тройкай» УНКУС па Ленінградскай вобласьці зноў прыгавораны да расстрэлу. Растраляны [[3 лістапада]] [[1937]] году ў [[Менск]]ай вязьніцы.
 
Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16 жніўня 1956 году. Асабовая справа П. Валошына захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commonscat|Paweł Wołoszyn}}
* {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
* {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|3|2|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.3. Кн.2. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Валошын, Павал}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 28 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1891 годзе]]
[[Катэгорыя:Сакольскі павет]]
[[Катэгорыя:Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Сябры Камуністычнае партыі Заходняй Беларусі]]
159 567

зьменаў