Ёган Кеплер: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 65:
 
== Навуковая дзейнасьць ==
[[File:Epitome astronomiae copernicanae.tif|thumb|''Epitome astronomiae copernicanae'', 1618]]
 
=== Астраномія ===
У канцы [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] ў астраноміі яшчэ адбывалася барацьба паміж [[геацэнтрычная сыстэма сьвету|геацэнтрычнай сыстэмай]] [[Пталемэй|Пталемэя]] й [[геліяцэнтрычная сыстэма сьвету|геліяцэнтрычнай сыстэмай]] [[Мікалай Капэрнік|Капэрнік]]а. Праціўнікі сыстэмы Капэрніка спасылаліся на тое, што ў дачыненьні да хібнасьці разьлікаў яна нічым ня лепш пталемэеўскай. Дарэчы, у мадэлі Капэрніка плянэты раўнамерна рухаюцца па кругавых арбітах: каб узгадніць гэтую здагадку з бачнай нераўнамернасьцю руху плянэт, Капэрніку прыйшлося ўвесьці дадатковыя рухі па [[эпіцыкаль|эпіцыклам]]. Нягледзячы на тое, што эпіцыкляў у Капэрніка было менш, чым у Пталемэя, ягоныя астранамічныя табліцы, першапачаткова больш дакладныя, чым пталемэевы, неўзабаве істотна разышліся з назіраньнямі, што нямала зьбянтэжыла й астудзіла захопленых копэрніканцаў.