Анатоль Красоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
д →‎Выкраданьне: пунктуацыя
Радок 31:
 
=== Выкраданьне ===
Увечары 16 верасьня 1999 году Анатоль Красоўскі й Віктар Ганчар былі выкрадзеныя. Праваахоўнымі органамі было пачатае расьсьледаваньне, аднак усе вядомыя ў цяперашні час доказы былі сабраныя добраахвотнікамі. У тым ліку і выяўленыя на месцы выкраданьня на вуліцы Фабрычнай у [[Менск]]у аскепкі шкла аўтамабіля Анатоля Красоўскага, якім сябры карысталіся ў гэты дзень, і сьляды крыві, ідэнтыфікаванай незалежнай экспэртызай як кроў Віктара. Афіцыйнае сьледзтва — нягледзячы на тое, што за Віктарам Ганчаром, і за Анатолем Красоўскім вялося пастаяннае сачэньне сіламі [[Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь|Камітэта дзяржбяспекі]] — канстатавала немагчымасьць усталяваньня ісьціны. Пасьля зьнікненьня КДБ заявіў, што сачэньне было зьнятае менавіта 16 верасьня.
 
У чэрвені 2001 году сусьветная грамадзкасьць атрымала ў распараджэньне паказаньні сьледчых КДБ Петрушкевіча і Случака, якія распавялі падрабязнасьці кантраляванай Лукашэнкам сыстэмы фізычнага прыбіраньня непажаданых у Беларусі, так званых «[[Эскадроны сьмерці|эскадронаў сьмерці]]»<ref>[http://www.compromat.ru/page_10866.htm «Эскадрон смерти» в Белоруссии: Сотрудники правоохранительных органов республики решили повторить «подвиг» украинского майора Мельниченко]{{Ref-ru}}</ref>.