Язэп Руцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65:
У ліпені 1608 Кіеўскі мітрапаліт [[Іпаці Пацей]] намінаваў Язэпа Руцкага сваім намесьнікам у [[Манастыр Сьвятой Тройцы ў Вільні|Віленскім манастыры Сьвятой Тройцы]], што выклікала канфлікт зь ераманахамі — [[Самуэль Сянчыла|Самуэлем Сянчылам]] і [[Баўтрамей Рашкоўскі|Баўтрамеем Рашкоўскім]]. У 1609 прызначаны архімандрытам [[Манастыр Сьвятой Тройцы ў Вільні|Віленскага Траецкага манастыра]], мусіў абараняць яго ад нападаў праваслаўных. За місіянэрскую дзейнасьць Я. Руцкага віленскі месьціч [[Максім Шэмбель]] учыніў на яго замах.
 
Схіліў да ўніяцтва [[Рыгор Трызна|Рыгора Трызну]] й [[Ян Мялешка|Яна Мялешку]]. Зь іх дапамогаю разам з [[Язафат Кунцэвіч|Язафатам Кунцэвічам]] заснаваў манастыры ў [[Быцень|Быцені]], [[Жыровічы|Жыровічах]], Наваградку. 16 лістапада 1611 архімандрыт Язэп Руцкі абраны на каад’ютара Кіеўскага ўніяцкага мітрапаліта. 16 чэрвеня 1613 як каад’ютар Кіеўскага мітрапаліт атрымаў прывілей і быў высьвячаны на біскупа Галіцкага. Далучыў да уніі [[Менскі Ўзьнясенскі манастыр]].
 
Пасьля сьмерці Іпація Пацея ў 1613 стаў 3-м уніяцкім мітрапалітам Кіеўскім. 8 жніўня 1613 г. атрымаў годнасьць архібіскупа-мітрапаліта Кіеўскага. 5 красавіка 1614 атрымаў булу ад папы Рымскага [[Павал V|Паўла V]], паводле якой быў зацьверджаны Кіеўскім уніяцкім мітрапалітам.