Узвышша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 9 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q878223 (translate me)
д артаграфія
Радок 6:
Найбольш прыпаднятая частка тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] прыпадае на яе цэнтральныя раёны. Тут з захаду на ўсход праз усю тэрыторыю краіны распасьціраецца [[Беларуская града]], якая ўтвораная [[Сож|сожаўскім]] ледавіком. Па гэтай градзе пераважна праходзіць [[Балтыйскае мора|Балтыйска]]-[[Чорнае мора|Чарнаморскі]] вадападзел. Рачнымі далінамі Беларуская града падзяляецца на асобныя ўзвышшы.
 
Максымальных вышыняў Беларуская града дасягае ў сваёй цэнтральнай частцы, вядомай пад назвай [[Менскае ўзвышша]]. Яна займае плошчу каля 7,5 тыс. км² і распасьціраецца з паўднёвага захаду на паўночны усходўсход на 180 км. Высокія і стромкія ўзгоркі тут перасякаюцца латочынамі. У заходняй частцы Менскага ўзвышша знаходзіцца вышэйшынайвышэйшы пункт ня толькі ўзвышша, але і ўсёй Беларусі — гара [[Сьвятая (гара)|Сьвятая]] (345 м). Яна разьмешчаная ў вёсцы [[Скірмантава]] [[Койданаўскі раён|Койданаўскага раёна]], уза 30 км на паўднёвы захад ад [[Менск]]у. У межах Менскага ўзвышша знаходзяцца і іншыя вышэйшыянайвышэйшыя пункты Беларусі: гара [[Лысая (гара)|Лысая]] (342 м), гара [[Маяк (гара, Менскае ўзвышша)|Маяк]] (335 м). У рэльефе пераважаюць буйныя марэнныя ўзгоркі, якія звычайна ўтвараюць [[града (форма рэльефу)|грады]]. Сярод іх нярэдка сустракаюцца камы. Рачныя даліны, латочыны сьцёку і яры ўскладняюць рэльеф. Над суседнімі раўнінамі і нізінамі Менскае ўзвышша прыпаднятая больш за 150 м. Менавіта для яго характэрная максымальная глыбіня падзелу рэльефу.
 
На паўднёвы захад ад Менскага ўзвышша распасьціраюцца [[Наваградзкае ўзвышша|Наваградзкае]], [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскае]], [[Гарадзенскае ўзвышша|Гарадзенскае]] ўзвышшы і [[Капыльская града]]. Яны разьбіваюцца далінамі [[Нёман]]а і яго прытокаў на асобныя масывы і паступова паніжаюцца з усходу на захад. Толькі Наваградзкае ўзвышша паднімаецца вышэй за 300 м. ВышэйшыНайвышэйшы пункт — гара [[Замкавая (гара)|Замкавая]] (323 м) — знаходзіцца побач з Наваградкам.
 
На паўночны захад ад Менскага ўзвышша на працягу 100 км распасьціраецца [[Ашмянскае ўзвышша]]. Гэта трэцяе ўзвышша Беларусі з абсалютнымі вышынямі больш за 300 м. ВышэйшыНайвышэйшы пункт узвышша — гара [[Мілідаўская (гара)|Мілідаўская]] — дасягае 320 м па-над узроўнем мора. Усходнюю частку Беларускай грады займае [[Аршанскае ўзвышша]].
 
На поўдзень ад Беларускай грады ўзвышшы практычна адсутнічаюць, гэта тлумачыцца тыстым, што апошнім тутэйшым ледавіком быў дняпроўскі. Крэсавыя марэны гэтага ледавіку моцна перапрацаваныя эразійнымі працэсамі. Сярод узвышшаў гэтай часткі Беларусі вылучаюцца [[Мазырская града]] і [[Загародзьдзе]].
 
Фармаваньне ўзвышшаў на поўнач ад Беларускай грады зьвязана з акумуляцыйнай дзейнасьцю ўсіх ледавікоў, але ў большай ступені паазерскага ледавіка. Буйнейшымі ўзвышшамі гэтай часткі Беларусі зьяўляюцца [[Сьвянцянскія грады|Сьвянцянскія]] і [[Браслаўская града|Браслаўскія]] грады, [[Віцебскае ўзвышша|Віцебскае]] і [[Гарадоцкае ўзвышша|Гарадоцкае]] ўзвышша. Яны ўваходзяць у склад [[Беларускае Паазер’е|Беларускага Паазер’я]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
[[Катэгорыя:Геаграфія]]