Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Радок 106:
* [[Валянтына Чапко]] — выбітны беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафэсар.
* [[Васіль Цімафеевіч Якавенка]] — беларускі пісьменьнік.
 
==Крытыка, абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіях==
Кіраўніцтва БДУ абвінавачвалася ў выключэньні студэнтаў за ўдзел у не санкцыянаванай аўтарытарным рэжымам [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] палітычную і грамадзкую актыўнасьць.
 
У 2009 годзе з БДУ была выключаная студэнтка [[Тацьцяна Шапуцька]], удзельніца [[Малады Фронт|Маладога Фронту]], пасьля ўдзелу ў форуме грамадзянскай супольнасьці краінаў [[Усходняе партнэрства|Усходняга партнэрства]] ў [[Брусэль|Брусэлі]]<ref>{{cite web|url=http://humanrightshouse.org/Articles/12770.html|title=Expelled from university for civic activism|last=Vileita|first=Vadzim|date=10 December 2009|publisher=Human Rights House|accessdate=27 October 2017}}</ref>
 
У рамках міжнародных санкцый супраць беларускіх уладаў пасьля [[Падзеі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году|хвалі рэпрэсій супраць апазыцыі ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году]], [[Сяргей Абламейка]], тагачасны рэктар БДУ, быў уключаны ў [[Чорны сьпіс ЭЗ]] і яму быў забаронены ўезд у краіны [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]]. У сваім рашэньні ЭЗ адзначыў, што Абламейка ''"нясе адказнасьць за выключэньне некалькіх студэнтаў з Унівэрсытэту за тое, што яны ўдзельнічалі ў дэманстрацыях 19 сьнежня 2010 г. і ў іншых мірных дэманстрацыях у 2011 г."'' <ref name=EU2012>.[http://eur-lex.europa.eu/eli/dec/2012/642/oj Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus], [[EUR-Lex]], 2012</ref>
 
Паводле праваабарончых арганізацыяў, палітычна-матываваныя выключэньні з БДУ працягнуліся і пасьля зьняцьця Эўрапейскім Зьвязам санкцый з уладаў Беларусі ў 2014 годзе.<ref>{{cite web|url=http://www.lphr.org/en/politisch-motivierte-exmatrikulationen-von-studenten-in-belarus/|title=12 cases of politically motivated expulsions of students in Belarus from 2015-2017|date=9 June 2017|publisher=Libereco – Partnership for Human Rights|accessdate=27 October 2017}}</ref>
 
== Крыніцы ==