Зялёны слонік (фільм): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Дзеючыя асобы: "Молчать! Что за хуйня у вас тут?" - адзін з прыкладаў лаянкі Ахоўніка
Juras14 (гутаркі | унёсак)
Радок 36:
На крыкі першага афіцэра прыходзіць ахоўнік. Ён зноў адводзіць таго афіцэра «на работу, чысьціць лайно». Тым часам да другога афіцэра ў камэру прыходзіць начальнік гаўптвахты ў званьні капітана (Анатоль Асмалоўскі), які пачынае распавядаць яму пра ціхаакіянскі тэатар баявых дзеяньняў, а таксама яго абражаць і зьбіваць. У гэты час ахоўнік сядзіць у нейкай каморцы, выпівае, і, размаўляючы сам з сабой, зьдзіўляецца, што гэта за афіцэры, бо «радзіма ім дала зорачкі, а яны лайно жаруць».
 
Затым начальнік гаўптвахты адводзіць абодвух афіцэраў у нейкае сутарэньне, якіякое ён называе ямай, дзе яны, за яго словамі, павінныя панесьці суровае пакараньне. Туды таксама прыходзіць ахоўнік, які патрапляе капітану пад гарачую руку. Капітан пачынае зьдзеквацца з усіх трох пэрсанажаў, прымушаючы танчыць і сьпяваць песьню «Яблочко». Потым ахоўнік сыходзіць, а начальнік гаўптвахты прымушае лейтэнанта да аральнага сэксу. «Брацішка», бачачы ўсё гэта, выскоквае зь ямы, хапае кавалак арматуры і забівае ім капітана, ґвалціць ягоны труп, а потым вырывае з горла трахею, прымушаючы лейтэнанта ў яе трубіць. Затым, зразумеўшы, што забіў чалавека, ускрывае сабе вены і памірае. Лейтэнант намагаецца бессэнсоўнымі дзеяньнямі выратаваць першага афіцэра, але зразумеўшы, што нічога нельга зрабіць, пачынае крычаць ад безвыходнасьці. Тым часам вяртаецца ахоўнік і пачынае несьці трызьненьне пра тое, што стане палкоўнікам, прапануе другому афіцэру паехаць зь ім на парад, дзе ён будзе на белым кані глядзець салют у яго гонар. Затым ён устае на крэсла і зацягвае пятлю вакол свае шыі. Другі афіцэр пры дапамозе трахеі капітана выцягвае з-пад яго крэсла. Ахоўнік таксама гіне, і другі афіцэр імітуе сэкс зь яго трупам, пасьля чаго засынае паміж скрываўленых целаў.
 
=== Песьня пра зялёнага слоніка ===