СБ. Беларусь сегодня: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 20:
| сайт = [http://sb.by sb.by]
}}
'''«Советская Белоруссия»''' ({{мова-be|Савецкая Беларусь}}) — дзяржаўная расейскамоўная грамадзка-палітычная [[газэта]] [[Беларусь|Беларусі]], якая выдаецца з жніўня [[1927]] году. Выходзіць накладам больш за 400 тысячаў асобнікаў пяць разоў у тыдзень.

Да [[1937]] году мела назоў «Рабочий». Узнагароджаная ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга ([[1964]]). Заснавальнікамі зьяўляюцца адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і рэдакцыйная рада. Галоўны рэдактар — [[Павал Якубовіч]].
 
У 2011 годзе ў сувязі з [[Падзеі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году|хваляй рэпрэсіяў супраць актывістаў апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе]] некалькім чальцам кіраўніцтва «Советской Белоруссии» як аднаго з цэнтральных прапагандысцкіх выданьняў рэжыма [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] быў забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу, а іхныя актывы на тэрыторыі ЭЗ падлягалі замарожваньню: [[Павал Якубовіч]] (галоўны рэдактар), [[Аляксандар Таранда]] (намесьнік галоўнага рэдактара), [[Сяргей Гардзіенка]] (намесьнік галоўнага рэдактара), [[Галіна Тарапецкая]] (намесьнік рэдактара), [[Ганна Шадрына]] (намесьнік рэдактара).<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=61552 Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС] - [[Наша Ніва]], 11.10.2011</ref> Забарона была зьнятая ў 2016 годзе.
 
== Вонкавыя спасылкі ==