Вапень: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
W (гутаркі | унёсак)
д +Спасылка
Радок 108:
|Электрычны супор = <!--Ом·м-->
}}
'''Вапень'''<ref>[http://www.slounik.org/bn/l3/7 Вапень] // {{Літаратура/Беларуска-расейскі слоўнік (1925, 1993)}}</ref>, альбо '''кальц''' ({{мова-la|Calcium|скарочана}}), '''Ca''') — [[хімічны элемэнт]] II групы [[Пэрыядычная сыстэма элемэнтаў|пэрыядычнай сыстэмы]]; атамны нумар 20. Серабрыста-белы лёгкі [[мэтал]].
 
== Прыродныя крыніцы ==
Утрыманьне ў зямной кары — 2,96% па масе: 5-е месца сярод элемэнтаў пасьля [[тлен]]у, [[крэмн]]e, [[алюм]]у і [[жалеза]]. З-за высокай хімічнай актыўнасьці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэньняў. Найбольш распаўсюджаныя мінэралы вапня — кальцыт CaCO<sub>3</sub>, ангідрыт CaSO<sub>4</sub>, гіпс CaSO<sub>4</sub>·2H<sub>2</sub>O, флюарыт CaF<sub>2</sub>. Радовішчы вапняку ў суседніх зь Беларусьсю краінах — ва [[Украіна|Ўкраіне]], у Расеі ([[Карэлія]], [[Урал]]). Мелавыя адклады — у Расеі (Паволжа) і Ўкраіне. У [[Беларусь|Беларусі]] мелавыя адклады знаходзяцца ў Магілёўскай ([[Крычаўскі раён]], [[Касьцюковіцкі раён]] і [[Чэрыкаўскі раён]]) і Гомельская абласьцях ([[Ваўкавыскі раён]]).
 
== Выкарыстаньне ==
Антыфрыкцыйныя сплавы (кальцавыя бабіты) для падшыпнікаў. Актыўны адноўнік для атрыманьня рэдкіх і тугаплаўкіх мэталаў — [[Уран (хімічны элемэнт)|урану]], [[Тор (элемэнт)|тору]], [[ванад]]у, [[хром]]у, [[цыркон]]у, [[Бэрыль (элемэнт)|берылю]]. Вапняк (CaCO<sub>3</sub>) ідзе на выраб вапны, [[цэмэнт]]у, бэтону. У сельскай гаспадарцы прымяняюць нітрат і ортафасфат вапня як [[мінэральныя ўгнаеньні]] і падкормку для жывёлы.
 
== У харчаваньні ==
Вапень ёсьць [[макраэлемэнт]]ам, [[іён]]ы якога дзейнічаюць як [[электраліт]] і зьяўляюцца незаменнымі для тварэньня [[Косьць|костак]]. Іёны вапня ўтвараюць устойлівыя злучэньні зь [[Бялкі|бялкамі]], чым уплываюць на скарачэньне [[цягліца]]ў, праводнасьць [[нэрва]]ў і згортваньне [[Кроў|крыві]]. Сярэдняя патрэба ў вапні складае каля 1 [[грам]]а на дзень. Найбольш багатымі на вапень зьяўляюцца малочныя вырабы: цьвёрды [[сыр]] ([[чэдар]], эдам) — 750 міліграмаў у 100 грамах, мяккі сыр ([[бры]]) — 260 мг, [[ёгурт]] — 200 мг, фруктовы ёгурт — 136 мг, [[малако]] і [[кефір]] — 120 мг, [[марозіва]] і кальцынаваны тварог (з хлёрыстым кальцам) — 100 мг, [[тварог]] — 80 мг. Пагатоў чым больш тлусты малочны выраб, тым менш засваяльны ў ім вапень, бо той утварае з [[Тлушчы|тлушчамі]] цяжкарашчынальныя [[Хімічнае злучэньне|злучэньні]]. Засваяльнасьць вапня праз стрававальныя [[фэрмэнты]] павышаюць [[аскарбінавая кісьля]] ([[гародніна]] і [[садавіна]]), [[магн]] ([[арэхі]], вотруб'е і [[хлеб]]), [[фосфар]] ([[рыба]]) і вітамін Д ([[малако]], [[масла]] і рыба)<ref>{{Артыкул|аўтар=Сьвятлана Барысенка.|загаловак=Здаровае харчаваньне|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=98058|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=5 чэрвеня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-06-05 105 (27220)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/98031/5cher-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Крыніцы ==