Нэптун: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д афармленьне
Радок 56:
}}
[[Файл:Neptune-Int.jpg|міні|200пкс|Схема, якая ілюструе ўнутраны склад Нэптуна]]
'''Нэпту́н''' — восьмая па аддаленасьці ад [[Сонца]] [[плянэта]] [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэмы]]. Плянэта была адкрыта ў [[1846]] годзе і названая імем бога мораў у рымскай міталёгіі. Знак Нэптуна — ♆ стылізаваны трызубец, знак марскога бога Нэптуна.
 
Вельмі кампактная [[газавая плянэта]] (шчыльнасьць 1,64 г/см³) дамінуе дзякуючы сваёй вялікай масе (17 × Зямлі) над усёй вонкавай Сонечнай сыстэмай і ўплывае на арбіты шматлікіх цел меншага памеру, такіх як [[Плютон (карлікавая плянэта)|Плютон]] і [[Транснэптунавы аб’ект|транснэптунавые аб’екты]].
 
== Гісторыя адкрыцьця ==
Уначы [[23 верасьня]] [[1846]] году [[Ёган Гале]] і [[Гайнрых д’Арэ]], праводзячы назіраньні на абсэрваторыі ў [[Бэрлін]]е, выявілі плянэту ўсяго ў адным градусе ад становішча, вылічанага ў [[1846]] году францускім астраномам [[Урбэн Левэр’е|Урбэнам Левэр’е]] на падставе дадзеныхзьвестак аб невялікіх абурэньнях у руху [[Уран (плянэта)|Ўрана]]. Трохі меней дакладнае прадказаньне ангельскага астранома [[Джон Кух Адамз|Джона Адамза]], зробленае на год раней, сустрэла ў Ангельшчыне неабгрунтаваны скептыцызм, і было апублікавана толькі пасьля адкрыцьця плянэты. Нягледзячы на гэта, ангельцы разгарнулі разлютаваныя спрэчкі аб нацыянальным прыярытэце і аб тым, як трэба назваць плянэту. У канчатковым выніку плянэта атрымала назву Нэптун па імі бога мора [[старажытнарымская міталёгія|рымскай міталёгіі]], якое прапанаваў Левер’е адразу жа пасьля адкрыцьця. Цікава, што вылічаная Левер’е і Адамсам арбіта Нэптуна вельмі хутка адхілялася ад сапраўднай арбіты плянэты, і калі бы пошукі зацягнуліся на некалькі гадоў, то па гэтых вылічэньнях знайсьці плянэту ўжо было бы нельга.
 
== Вывучэньне ==
На самых лепшых фатаграфіях, зробленых зь [[Зямля|Зямлі]], можна адрозьніць асобныя яркія аблокі й яркую імгу над паўднёвым канцавосьсем плянэты. Касьмічны апарат «[[Вояджэр-2|«Вояджэр-2»]]» пацьвердзіў гэтыя назіраньні, калі мінуў усяго ўза 5000 км над верхавінамі аблокаў плянэты [[25 жніўня]] [[1989]] году. Акрамя таго, ён выявіў шмат новых дэталяў, у тым ліку шырокую цыкланічную сыстэму ў паўднёвым паўшар’і — Вялікая цёмная пляма. Да [[1994]] г. году гэтая сыстэма распалася, а касьмічны [[ХаблГабл (тэлескоп)|тэлескоп імя ХаблаГабла]] выявіў новую Вялікую цёмную пляму ў паўночным паўшар’і.
 
«Вояджэр-2» таксама выявіў меншую цыкланічную сыстэму зь яркім ядром зь пёрыстых аблокаў, добра адрозную сыстэму палос і шматлікія тонкія пёрыстыя аблокі. Таксама было выяўлена маленькае яркае воблачка няправільнай формы, зьдзяйсняльнае адно абарачэньне за 16 гадзін. Яно атрымала назву «[[Скутэр (воблака)|Скутэр]]» і можа быць верхавінай выкіду з ніжніх пластоў [[Атмасфэра|атмасфэры]]. Некаторыя з гэтых дэталяў адкідаюць цені на больш глыбокія пласты аблокаў, што дало першыя дадзеныя аб вэртыкальным расслаеньні атмасфэры Нэптуна. Высокія аблокі, зьмешчаныя на 50—100 км вышэй асноўнага пласта, верагодна, складаюцца з крышталяў [[мэтан]]у, а ніжэйшы і бесперапынны ўзровень утвораны крышталямі [[аміяк]]у або сульфіду [[вадарод]]у. Пёрыстыя аблокі хутка зьмяняюцца, часта зьяўляюцца і зьнікаюць ўсяго за некалькі гадзін. Такім чынам, надвор’е на Нэптуне дынамічнае і зьменлівае, як і на Зямлі.
Радок 86:
Лічаць, што Нэптун мае ядро з расплаўленых скальных парод, акружанае вонкавым ядром з часткова расплаўленай сумесі аміяку, воды й мэтану, не падзеленай на пласты.
 
Па дадзеныхзьвестках на ліпень [[2013]] г., угоду ў Нэптуна [[спадарожнікі Нэптуна|14 спадарожнікаў]]<ref>[http://www.interfax.by/article/103437 Обнаружен 14-й спутник Нептуна] — interfax.by 16.07.2013{{ref-ru}}</ref>.
 
== Кольцы ==
Да пралёта «Вояджэра-2» наяўнасьць у Нэптуна кольцаў была прадметам ажыўленай дыскусіі. Некаторыя наземныя назіраньні дазвалялі выказаць здагадку, што вакол плянэты разьмешчаныя няправільныя дугі. Здымкі «Вояджэра» паказалі, што вакол плянэты існуюць пяць кольцаў: два яркіх і вузкіх і тры больш слабых. Некаторыя сэктары вонкавага яркага кольца значна ярчэй, чым іншыя, і менавіта яны былі адкрытыя пры назіраньнях з Зямлі. Працягласьць такіх дуг складае ад 1000 да 10 000 км. Тры самых яркіх зь іх атрымалі назвы Свабода, Роўнасьць і Братэрства. Яркія кольцы (1989N2R, Левер’е і 1989N1R, Адамс) разьмешчаныя на адлегласьцях 53 тыс. км і 63 тыс. км. Унутранае яркае кольца мае шырыню ўсяго 15 км. Спадарожнікі [[Галатэя (спадарожнік Нэптуна)|Галатэя]] і [[Дэспіна (спадарожнік Нэптуна)|Дэспіна]] рухаюцца як раз па ўнутраным боку 1989N1R і 1989N2R адпаведна, і, магчыма, удзельнічаюць у іх фармаваньні. Адно з шырокіх кольцаў разьмешчана на адлегласьці 42 тыс. км (1989N3R, Гале), іншае — паміж яркімі кольцамі (1989N4R Ласэль, Араго), і трэцяе, відаць, запаўняе прастору паміж унутраным шырокім кольцам і плянэтай. Кольцы не адлюстроўваюць радыёхваль, што паказвае на адсутнасьць у іх часьціц памерам буйней сантымэтра. Тое, што кольцы лепш бачныя, калі Сонца падсьвятляе іх ззаду, паказвае на перавагу пылявідных часьціц. Магчыма, кольцы складаюцца з мэтанавага лёду, пацямнелага пад дзеяньнем выпраменьваньня Сонца.
 
== Назіраньні Галілея ==
== Цікавыя факты ==
[[Галілео Галілей|Галілей]] падчас назіраньняў спадарожнікаў Юпітэру [[28 сьнежня]] [[1612]] году і [[28 студзеня]] [[1613]] году, выявіў зьмену адноснага становішча дзьвюх зорак. Толькі праз 366 гадоў, у [[1979]] годзе высьветлілася, што адной з гэтых «зорак» быў Нэптун.
 
== Крыніцы ==