Казімер Нестар Сапега: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 37:
11 сакавіка 1772 году атрымаў патэнт на палкоўніка артылерыі Вялікага Княства Літоўскага. 28 красавіка 1773 году дзякуючы высілкам дзядзькі атрымаў патэнт [[Генэрал артылерыі літоўскай|генэрала артылерыі літоўскай]]. У 1773—1776 гадох падарожнічаў у Эўропе. У Францыі навучаўся майстэрству артылерыі, праву, філязофіі. У 1776 годзе на загад дзядзькі вярнуўся ў Рэч Паспалітую, хоць сам лічыў, што адукацыю яшчэ ня скончыў. У час падарожжа вёў дзёньнік. <br />Дзесьці ў той жа час стаў адным з 6 камандораў [[Мальтыйскі ордэн|Мальтыйскага ордэна]].
 
[[Файл:Kazimier Niestar Sapieha. Казімер Нестар Сапега (J. Pitschmann, 1787).jpg|значак|К. Н. Сапега. Ё. Пічман, 1787]]
 
13 сьнежня 1776 году атрымаў [[Ордэн сьвятога Станіслава]]. У тым жа годзе спрабаваў паехаць на сойм ад [[Слонімскі павет|Слонімскага павету]]. Але ня змог гэтага зрабіць. У 1777—1781 гадох займаўся эканомікай і правам з былым езуітам Губэртам Ваўтрынам. У 1778 годзе абіраўся [[пасол соймавы|паслом]] на [[сойм]] ад [[Берасьцейскі павет|Берасьцейскага павету]] дзякуючы падтрымцы караля і вялікага князя, але насуперак жаданьням [[Антоні Тызэнгаўз|А. Тызэнгаўза]]. На гэтым сойме абіраўся дэпутатам у Вайсковы Дэпартамэнт [[Пастаянная Рада|Пастаяннай Рады]]. 1 студзеня 1779 году атрымаў [[ордэн Белага Арла]].