Розьніца паміж вэрсіямі «Інстытут беларускай культуры»

д
→‎Гісторыя: +Зьвязнасьць
д (→‎Гісторыя: +Зьвязнасьць)
== Гісторыя ==
[[Файл:Інбелкульт, навуковая камісія.jpg|значак|зьлева|Навуковая камісіся Інбелкульту, 1922 год]]
У чэрвені 1921 пры НКА ствараецца Акадэмічны цэнтар. Адной з задачаў, пастаўленых перад ім, было кіраўніцтва ўстановамі, якія маюць за мэту навуковую працу, запрашэньне ў Беларусь і падрыхтоўку ўласных навуковых сілаў<ref>[[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь]] (далей — НАРБ). Ф. 42. Воп. 1. Спр. 535. Арк. 4; Петрыкаў, П. Ц. Інстытут беларускай культуры — 70 гадоў / П. Ц. Петрыкаў // Весці АН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 1992. — № 5 — 6. — С. 54.</ref>.
 
На працягу 1921 году ў структуры Акадэмічнага цэнтру НКА БССР існавала 17 установаў. Пад адзінаццатым нумарам у справаздачы пазначаны Інстытут беларускай культуры<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ). Ф. 42. Воп. 1. Спр. 519. Арк. 40; Петрыкаў, П. Ц. Інстытут беларускай культуры — 70 гадоў… — С. 54.</ref>. Дакумэнт з назвай «Зьвесткі аб дзейнасьці ўстаноў НКА на 01.09.21 г.» інфармуе пра наяўнасьць навуковых установаў: «1. Інстытут беларускай культуры (арганізуецца)…». У іншым варыянце ў першым пункце адсутнічае слова «арганізуецца»<ref>НАРБ. Ф. 42. Воп. 1. Спр. 100. Арк. 4 адв.</ref>. За 1921 год ІБК «зрабіў падрыхтоўчую работу да арганізацыі ўсіх беларускіх навуковых устаноў у адзін навукова-дасьледчы Інстытут беларускай культуры, які павінен адкрыць сваю дзейнасьць у гэтым, 1922 г.»<ref>НАРБ). Ф. 42. Воп. 1. Спр. 519. Арк. 40; Петрыкаў, П. Ц. Інстытут беларускай культуры — 70 гадоў… — С. 55.</ref>
13 724

зьмены