Беларускі нацыянальны камітэт (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: +Зьвязнасьць
Радок 15:
У траўні 1917 году на сэсіі БНК разгарнулася вострая палеміка, многія прадстаўнікі [[Беларуская сацыялістычная грамада|БСГ]] дабіваліся дэмакратызацыі Камітэту, настойвалі на спалучэньні ў яго дзейнасьці палітычнай і нацыянальна-культурнай працы з праграмай сацыяльна-эканамічных пераўтварэньняў. Аднак буйныя землеўласьнікі [[Раман Скірмунт]], [[Эдвард Вайніловіч]], [[Марыя Магдалена Радзівіл|Магдалена Радзівіл]], [[Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі|Геранім Друцкі-Любецкі]] блякавалі прыняцьце новых пастановаў. Вырашэньне аграрнага пытаньня для Беларусі, якога чакалі сяляне, было адкладзенае да кампэтэнцыі Ўстаноўчага сходу Расеі.
 
15 траўня ў Менску, пры падтрымцы БНК, узьнікае Ваенная беларуская арганізацыя (ВБА), «якая ставіла сваёй мэтай злучыць ваенных беларусаў, што жывуць у Менску, як людзей аднаго краю, звычаю і мовы і маючых агульныя патрэбы, каб падрыхтавацца да Ўстаноўчага Сойму і выставіць там сваю праграму»<ref>[[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь]]. Ф. 60. Воп. 3. Спр. 276. Л. 29.</ref>.
 
Рознагалосьсі паміж удзельнікамі БНК, недастатковая выніковасьць практычнай дзейнасьці, няўдачы БНК у аб’яднаньні палітычных сілаў краю вакол ідэі аўтаноміі Беларусі, недаацэнка сацыяльных праблемаў прывялі да незадаволенасьці ў беларускіх арганізацыях. Прадстаўнікі левай плыні ў БНК (Зьміцер Жылуновіч, Антон Бурбіс) настаялі на скліканьні новага зьезду беларускіх нацыянальных арганізацыяў.