Сям’я: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «і»
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Дзеці ў сям’і: +Зьвязнасьць
Радок 18:
Колькасьць дзяцей у сям’і часьцей залежыць ад плянаваньня, якое сустракаецца ўжо ў традыцыйных грамадзтвах. У патрыярхальных аграрных супольнасьцях, дзе стала патрабуюцца танныя працоўныя рукі, і старыя бацькі маюць магчымасьць атрымліваць дагляд і дапамогу ад нашчадкаў, сем’і звычайна былі вялікімі. Але недахоп сродкаў для існаваньня, лад жыцьця ці іншыя прычыны часам выклікалі патрэбу ў абмежаваньні колькасьці дзяцей, што здаўна дасягалася шляхам забароны сэксуальных зносінаў паміж бацькамі, [[аборт]]амі, засьцярогамі ад [[Цяжарнасьць чалавека|цяжарнасьці]], [[інфантацыд]]ам, продажам дзяцей у іншыя сем’і ці нават гандлем рабамі. Вялікі ўплыў на [[нараджальнасьць]] і колькасьць дзяцей у сям’і аказваюць узровень дзіцячай сьмяротнасьці, магчымасьць атрымліваць мэдычную дапамогу, клопат пра малодшых чальцоў сям’і.
 
Сямейныя группы заводзяць дзяцей не заўсёды звыклым шляхам. Таксама існуе грамадзкая працэдура ўсынаўленьня. У большасьці сучасных краінаў усынаўленьню падлягаюць [[сіроты]] ці кінутыя сапраўднымі бацькамі. Клопат пра пошук і выбар прыёмных бацькоў пры гэтым кладзецца на сваякоў, дзяржаўныя ўстановы, рэлігійныя і грамадзкія арганізацыі. У некаторых народаў [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]], астравоў [[Ціхі акіян|Ціхага акіяну]], [[Інданэзія|Інданэзіі]] раней было звычайным перадаваць дзяцей бязьдзетным сваякам і сябрам. Прычым такая перадача лічылася шчодрым падарункам ці актам падтрымкі. У гэтых і іншых групах вядомыя выпадкі, калі дзяцей захоплівалі сілком.
 
Зь іншага боку, сям’я праз выхаванне, адукацыю і абмен эмоцыямі аказвае непасрэдны ўплыў на дзяцей як будучых чальцоў грамадзтва.