Маніпуляваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 1:
'''Маніпуляваньне''' ({{мова-la|manipulus}} «жменя») — [[грамадзкі ўплыў]] праз падступства, [[падман]] або [[злоўжываньне]] дзеля зьмены [[Успрыманьне|ўспрыманьня]] або [[Паводзіны|паводзінаў]] іншых.
 
== Перадумовы ==
Ажыцьцяўленьне прадугледжвае:
#* утойваньне [[напад]]ніцкіх намера і паводзінаў;
#* веданьне ўразьлівасьці ахвяры;
#* адсутнасьць ваганьняў пры шкодніцтве супраць ахвяры.
 
== Спосабы ==
Вылучаюць наступны шэраг спосабаў:
#* [[хлусьня]]: падступны падман;
#* замоўчваньне: утойваньне істотнай часткі праўды;
#* адмаўленьне: непрызнаньне няправільнасьці дзеяньня;
#* [[апраўданьне]]: выкрутлівае тлумачэньне неналежных паводзінаў;
#* прымяншэньне: адмаўленьне шкоднасьці паводзінаў;
#* няўвага: адмова чуць аб рэчах, што адцягваюць ад распарадку;
#* адцягненьне ўвагі: накіраваньне размовы на іншы прадмет бяз простага адказу на простае пытаньне;
#* адгаворка: няўцямны, расплывісты адказ;
#* утоенае запалохваньне: ускосная [[пагроза]];
#* перакульваньне [[Віна|віны]]: схіленьне да сумневу, трывогі й пакоры выказваньнем аб нядбайнасьці ахвяры;
#* пасаромленьне: насьмешка і [[абраза]] дзеля павелічэньня [[страх]]у, сумневу і пачуцьця нявартасьці;
#* удаваньне ахвяры: выклік спагады дзеля атрыманьня супрацы;
#* ачарненьне ахвяры: змушэньне ахвяры да абароны пры ўтойваньні нападніцкага намеру;
#* удаваньне слугі: утойваньне карысьлівасьці пад выглядам службы;
#* спакушэньне: [[абаяньне]], пахвала і лісьлівасьць дзеля атрыманьня даверу і адданасьці;
#* вінавачаньне іншых: прыхаванае прыпісваньне віны;
#* удаваньне нявіннасьці: выклік сумневу ў меркаваньні ахвяры цьверджаньнем аб ненаўмыснасьці [[Шкода|шкоды]];
#* удаваньне замяшаньня: [[гульня]] ў няведаньне;
#* узрушвальны [[гнеў]]: падпарадкаваньне лютасьцю.
 
== Уразьлівасьці ==
У ахвярах выкарыстоўваюць наступныя ўразьлівасьці:
#* прастадушнасьць: непрызнаньне за людзьмі хітрасьці й бязьлітаснасьці;
#* сумленнасьць: [[жаданьне]] пабачыць староньні абвінавачвальны погляд;
#* няпэўнасьць: нястача самапэўнасьці, што вядзе да пераходу ў абарону;
#* чуласьць: [[вера]] ў наяўнасьць зразумелай прычыны шкадлівасьці;
#* [[пакора]]: залежнасьць ад староньняга меркаваньня<ref>{{Кніга|аўтар = Джордж Сайман|частка = |загаловак = У авечай шкуры: разуменьне і абыходжаньне з маніпулятыўнымі людзьмі|арыгінал = {{мова-en|In Sheep's Clothing: Understanding and Dealing with Manipulative People}}|спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = [[Літл Рок]]|выдавецтва = A. J. Christopher & Company|год = 1996|том = |старонкі = |старонак = 140|сэрыя = |isbn = 978-0965169608|наклад = }}</ref>.
 
== Падахвочваньні ==
Пры ажыцьцяўленьні кіруюцца наступнымі падахвочваньнямі:
#* дасягненьне мэты і выгады незалежна ад шкоды іншым;
#* неабходнасьць [[Пачуцьцё|пачуцьця]] перавагі ў [[Зносіны|дачыненьнях]] зь іншымі;
#* жаданьне адчуць сябе [[кіраўнік]]ом;
#* дасягненьне пачуцьця [[Улада|ўлады]] над іншымі дзеля павышэньня [[Самаацэнка|самаацэнкі]]<ref>{{Кніга|аўтар = Харыэт Брэйкер|частка = |загаловак = Хто тузае за вашыя ніткі?: як разарваць круг маніпуляваньня і аднавіць кіраваньне вашым жыцьцём|арыгінал = {{мова-en|Who's Pulling Your Strings?: How to Break the Cycle of Manipulation and Regain Control of Your Life}}|спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Нью-Ёрк|выдавецтва = McGraw-Hill Professional|год = 2004|том = |старонкі = |старонак = 256|сэрыя = |isbn = 978-0071446723|наклад = }}</ref>.
 
== Ступені ==
Вылучаюць тры ступені зьдзяйсьненьня:
#* ацэнка. Вымярэньне карыснасьці асобы, як крыніцы [[Грошы|грошай]], улады, [[Сэкс|любошчаў]] або ўплыву. Вызначэньне слабасьцяў ахвяры.
#* ажыцьцяўленьне. Стварэньне хлусьлівага вобраза, што адпавядае патрэбам і чаканьням ахвяры, дзеля заваёвы яе даверу. Праверка нутраных сілаў і прыватных патрэбаў. Пабудова асабістых дачыненьняў з ахвярай.
#* пакіданьне. Вызначэньне далейшай бескарыснасьці ахвяры. Пераход да наступнай ахвяры<ref>{{Кніга|аўтар = Пол Бабяк, Робэрт Хэйр|частка = |загаловак = Зьмеі ў касьцюмах: калі псыхапаты ідуць на працу|арыгінал = {{мова-en|Snakes in Suits: When Psychopaths Go to Work}}|спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Нью Ёрк|выдавецтва = HarperCollins|год = 2006|том = |старонкі = |старонак = 352|сэрыя = |isbn = 978-0061147890|наклад = }}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
{{Накід:Псыхалёгія}}
 
[[Катэгорыя:Сацыяльная псыхалёгія]]