Людвік Зьвяждоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Крыніцы — дапаўненьне
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Вільня|Вільні]] ў сям’і чыноўніка<ref name="arkushy.narod.ru">[http://arkushy.narod.ru/kalinouski/figures/zviazhdouski.htm Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі (1829—1864). «Тапор»// «Сьвіслацкія аркушы»]</ref>. У войску з [[1845]]. Скончыў Акадэмію Генштаба ў [[Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбурзе]] ў чыне паручніка інжынэрных войск. З 1860 г. на службе ў Вільні. Быў прадстаўніком [[Чырвоныя (паўстаньне 1863—1864 гадоў)|«чырвоных»]] ў Вільні. Да кастрычніка 1862 году ўзначальваў віленскі паўстанцкі цэнтар (Камітэт Руху, Літоўскі правінцыяльны камітэт), меў уплыў на таварыства рускіх афіцэраў ў Польшчы. Пасьля быў пераведзены ў [[Масква|Маскву]]<ref name="arkushy.narod.ru"/>. Падчас паўстаньня камандаваў паўстанцкім аддзелам у [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]], які быў сабраны з студэнтаў [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Горы-Горацкі земляробчага інстытута]]. Яму нават удалося на непрацяглы тэрмін захапіць [[Горкі]]. [[6 траўня]] [[1863]] ягоны аддзел уступіў у бой з расейскімі войскамі і пацярпеў паразу. Сутыкнуўшыся зь нядобразычлівасьцю ды нежаданьнем ваяваць з боку тутэйшых жыхароў, распусьціў свой аддзел ды выехаў у [[Царства Польскае]].<ref>{{артыкул|аўтар =В. | частка = |загаловак =Недѣля безпорядковъ въ Могилевской губерніи въ 1863 г. |арыгінал = |спасылка =|адказны =М. Катковъ|выданьне=Русскій вѣстникъ|тып=часопіс|месца=[[Масква|Москва]] |выдавецтва=Катковъ и Ко|год= ноябрь 1864|выпуск=|том=54|нумар= | старонкі=322 – 360 |isbn=}}</ref> Тут быў прызначаны галоўнакамандуючым войскамі Сандамірскага ваяводзтва, а таксама — кіраўніком дывізіі кракаўскай II-га Корпусу. Удзельнік [[Другая бітва пад Апатавам|другой бітвы пад мястэчкам Апатаў]] [[21 лютага]] [[1864 год]]у.
 
Паранены ў баі, захоплены на наступны дзень казачым патрулём, быў пакараны на сьмерць на рынку ў мястэчку Апатаў 23 лютага 1864 году{{Заўвага|Паводле іншых звестак 27 лютага 1864.}}<ref name="nasz-czas.lt"/>.