Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар картузаў (Бяроза): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 43:
Неўзабаве кляштар стаў уладальнікам вялікай зямельнай маёмасьці. Крыніцамі яго прыбытку былі апэрацыі зь зямлёй, падарункі магнатаў і шляхты ўзамен за права быць пахаванымі ў крыпце касьцёлу. Кляштар займаўся крэдытаваньнем, актыўна ўдзельнічаў у мясцовым гандлі і рамёствах. Ён манапалізаваў у рэгіёне гандаль сольлю, гарэлкай, віном, півам, мёдам і хлебам. Уласнасьцю кляштару былі 2 цагляныя заводы, 2 лесапілкі, скураны завод, 5 млынаў, 8 вінакурняў, 7 корчмаў. Колькасьцю манахаў кляштар быў невялікім (усяго 14—16 манахаў), але меў у валоданьні каля 2,5 тыс. сялянаў.
 
[[Файл:Biaroza Kartuskaja. Бяроза Картуская (1837) (2).jpg|значак|Абмеры кляштару, 1837]]
 
За часамі [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] (1700—1721) пад Бярозай ішлі баі паміж швэдзкімі і расейскімі войскамі, кляштар быў разрабаваны.