Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д (GR) File renamed: File:Miensk, Vałockaja-Daminikanskaja. Менск, Валоцкая-Дамініканская (XX).jpg → [[File:Miensk, Vałockaja-Daminikanskaja. Менск, Валоцкая-Дамініканская...
Радок 54:
У 1605 року ўдава [[Ваяводы вэндэнскія|ваяводы вэндэнскага]] [[Крыштап Слушка|Крыштапа Слушкі]] Соф’я (з [[Завішы|Завішаў]]) фундавала ў Менску драўляны касьцёл, які ў 1605 року перайшоў да манахаў-дамініканаў<ref name="kulahin438">{{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 438.</ref><ref>[[Уладзімер Дзянісаў|Дзянісаў У.]] Касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены. — Менск, 1996. С. 6.</ref>. Паводле сьведчаньня [[Уладзіслаў Сыракомля|Ўладзіслава Сыракомлі]], першы менскі каталіцкі кляштар падтрымала шляхта, якая вярталася празь места з выправы на [[Масква|Маскву]]. Яна зладзіла збор у фонд кляштару, што атрымаў назву «капытковага»<ref>[[Уладзіслаў Сыракомля|Сыракомля У.]] Мінск. — Менск: «Голас Радзімы», 1992. С. 77.</ref>. Гэта была плата за правядзеньне кожнага каня празь мескую заставу. Пазьней у інтэр’еры дамініканскага касьцёла зьмясьцілі восем гербаў ініцыятараў гэтага збору. Неўзабаве аднак здарыўся пажар, па якім у 1615 року [[Ваяводы менскія|ваявода менскі]] [[Пётар Тышкевіч]] падараваў манахам пляц да пабудовы мураваных будынкаў касьцёла і кляштару. На 1623 рок касьцёл упамінаецца як «нядаўна закладзены»{{Заўвага|Беларускі архіў. Т. 3. С. 123.}}. Мяркуецца, што яго збудавалі ў 1620—1640<ref>{{Літаратура/Мураваныя харалы|к}} С. 141.</ref> роках і асьвяцілі ў гонар Сьвятога [[Тамаш Аквінскі|Тамаша Аквінскага]], найбольш славутага прадстаўніка дамініканскага ордэна, філёзафа і прапаведніка.
 
[[Файл:Miensk, Trajeckaja hara. Менск, Траецкая гара (Lauvergne, 1840,) crop(2).jpg|значак|У панараме места. Літаграфія Б. Лявэрня, 1840]]
 
Дамініканскі касьцёл і кляштар знаходзіліся непадалёку ад паўднёвай лініі мескіх умацаваньняў — [[Земляны Вал|землянога вала]] з ровам і бастыёнамі. У другой палове XVII ст. кляштарны комплекс быў адным з абарончых фарпостаў места. У [[Маскоўская дзяржава|маскоўскіх]] дакумэнтах часоў [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667) паведамляецца, што з касьцёла можна было весьці «''полковой и подошвенный и мушкетный бой''»{{Заўвага|Беларускі архіў. Т. 3. С. 204.}}. Падарожнікі, якія праязджалі празь Менск, адзначалі пышнасьць і багацьце дамініканскага касьцёла, а стольнік [[Пётар I|Пятра I]] П. Талстой, які спыняўся тут у 1697 року, захапляўся ягоным арганам. Вядома, што ў 1692—1696 роках арганістам у касьцёле служыў К. Мурашкевіч, а з 1698 — К. Ластоўскі<ref name="kulahin438"/><ref>[[Тамара Ліхач|Ліхач Т.]] [http://media.catholic.by/nv/n12/art5.htm Ордэн дамініканцаў і развіццё музычнай культуры Беларусі] // «[[Наша Вера]]» № 2 (12), 2000.</ref>. Сёньня дакладна не вядома, колькі законьнікаў-дамініканаў было ў Менску ў першай палове XVII ст. Захаваліся толькі дакладныя зьвесткі пра канец XVIII ст. — на 1796 рок у кляштары знаходзіліся чатыры законьнікі<ref>[[Уладзімер Дзянісаў|Дзянісаў У.]] [http://niab.belhost.by/stat/dzianisau_kascioly/#8 Касцёлы г. Мінска ў XVI — пачатку XX стст.] (паводле дакументаў [[НГАБ]])</ref>.