Марка Цэпэнкаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:Marko-Cepenkov.jpg|thumb|right|Марка Цэпэнкаў]]
'''Марка Костаў Цэпэнкаў''' ([[македонскаябаўгарская мова|па-македонскубаўгарску]] іi ([[баўгарскаямакедонская мова|па-баўгарскумакедонску]] ''Марко Костов Цепенков'') ([[1829]], [[Прылеп]] — [[1920]], [[Сафія]]) — [[БаўгарыяБаўгары|баўгарскі]]<ref>[http://www.promacedonia.org/en/ban/ls4.html#143 A letter from 1917 signed by M. Tsepenkov as a "Bulgarian book-seller" in: Macedonia. Documents and materials, Sofia 1978, III, N 143]</ref><ref>[http://www.promacedonia.org/bmark/cepenkov/bio/list2.jpg Facsimile from the last poem in his "Autobiography", where Cepenкov wrote: "''I will leave an etern remembrance to my kind Bulgarian nation''"]</ref> [[фальклёр|фальклярыст]], найвыбітнейшы зьбіральнік македонскай вуснай народнай творчасьці. Нарадзіўся ў [[Прылеп]]е ў вельмі беднай сям’і. Празь нястачу ня змог атрымаць сярэднюю адукацыю. Вывучыўся на краўца. У [[1856]] годзе пад уплывам дзейнасьці [[Браты Міладзінавы|Дзімітра Міладзінава]] пачаў зьбіраць вусную народную творчасьць. Сярод усіх фальклярыстаў Марка Цэпэнкаў мае найдаўжэйшую зьбіральніцкую практыку — больш за 40 гадоў. Фонд сабранай ім народнай творчасьці зьяўляецца найбагацейшым сярод усіх македонскіх фальклярыстаў. Сабраў больш за 5500 [[прыказка|прыказак]] і [[прымаўка|прымавак]], 150 [[песьня]]ў, 100 [[загадка|загадак]], больш за 200 тлумачэньняў сноў, 67 дзіцячых гульняў. Свой матэрыял Марка Цэпэнкаў зьбіраў у ваколіцах Прылепу, а таксама [[Бітала|Біталы]], [[Скоп’е|Скоп'я]], [[Штып]]у, [[Вэлес]]у і [[Дэбар]]у. Запісы публікаваў у ''"Зборніку народнай творчасьці, навукі і літаратуры"'' ў [[Сафія|Сафіі]].
 
Акрамя зьбіраньня фальклёру пісаў стылізаваныя пад фальклёрную паэзію вершы.