Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Einimi (гутаркі | унёсак)
Радок 46:
У 1930 годзе на базе мэдычнага факультэта арганізаваны [[Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт|Беларускі мэдычны ўнівэрсытэт]].
 
28 жніўня 1931 году пэдагагічны факультэт БДУ рэарганізаваны ў [[Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка|Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут]]. Яму быў перададзены галоўны корпус БДУ. У [[1930-я]] гады заснаваныя біялягічны, хімічны, фізыка-матэматычны, гістарычны, геаграфічны ды філялягічны факультэты. У гэты ж час навуковая праца значна прыгнечаная [[Ёсіф Сталін|сталінскімі]] рэпрэсіямі. Арыштаваны першы і шэраг наступных рэктараў унівэрсытэту.
 
У 1941 годзе з-за пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|вайны]] заняткі ва ўнівэрсытэце спыніліся. Адноўленыя толькі ў кастрычніку 1943 году на станцыі [[Сходня]] пад Масквой. Бібліятэчны фонд пад час вайны амаль цалкам згублены. Вывезеная толькі дзясятая частка кніг. З вызваленьнем Менску праца ўнівэрсытэту адноўленая. Пачынаецца адбудова і аднаўленьне страчанай матэрыяльна-тэхнічнай базы, паступова набываецца абсталяваньне.