Палітычная камісія для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Einimi (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
«'''Палітычная камісія для перагляду руска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы'''» — адмысловая палітычная структура, створаная ЦК КП(б)Б [[5 траўня]] [[1933]] году.<ref>Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941: Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. Ч. 1—2. Мінск: БДУ, 2005—2008. Ч. 2. 2008. С. 156.</ref> Галоўнай мэтай камісіі была перапрацоўка [[Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году|акадэмічнага праекту рэформы беларускага правапісу 1933 году]]<ref name="zs2">[[Зьміцер Саўка]]. [http://arche.by/by/9/30/338/ Мэханіка зьнявечаньня] // Часопіс «[[Arche]]», [[10 кастрычніка]] [[2009]]</ref>, які, на думку партыйнага кіраўніцтва, недастаткова збліжаў беларускую мову з расейскай.<ref name=klimaw-2004>[[Ігар Клімаў|Клімаў І.]] [http://mab.org.by/materyjaly/publikacyi/dva-standarty-bielaruskaj-litaraturnaj-movy Два стандарты беларускай літаратурнай мовы. — 2004] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама».</ref>
 
Вынікі дзейнасьці Палітычнай камісіі былі зацьверджаныя Саўнаркамам БССР у загадным парадку без грамадзкага і навуковага абмеркаваньня.
Радок 17:
== Дзейнасьць ==
{{Асноўны артыкул|Рэформа беларускага правапісу 1933 году}}
Як мяркуецца, праца камісіі працягвалася да [[21 ліпеня]] [[1933]] году, у гэты дзень Бюро ЦК КП(б)Б пастанавіла: «''Згадзіцца з прапановай т. Чарнушэвіча аб перасылцы проэктаў новага беларускага правапісу на разгляд культпропа ЦК УсеКП(б)''». [[26 жніўня]] [[1933]] году дакумэнт быў зацьверджаны пастановай Саўнаркаму БССР, а [[27 жніўня|27]] — рашэньнем беларускага ЦК.
 
Найбольш істотныя зьмены, унесеныя Палітычнай камісіяй у [[Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году|першапачатковы акадэмічны праект]]: