Дабравесьце новага стагодзьдзя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Neon_Genesis_Evangelion?oldid=802175924
 
Радок 50:
== Сюжэт ==
{{Раскрыцьцё сюжэту}}
У 2015 року, празь пятнаццаць гадоў ад глябальнай катастрофы, называнай Другім ударам, [[Гэнда Ікары]], кіраўнік ваенізаванай спэцгрупы «Нэрв», прыводзіць свайго сына, падлетка [[Сыньдзі Ікары]], у футурыстычнае места Токіё-3. Сыньдзі становіцца сьведкам бітвы сілаў [[ААН]] супраць Анёла, аднаго з прадстаўнікоў расы пачвараў, абуджэньне якіх было прадказанае [[Скруткі Мёртвага мора|скруткамі Мёртвага мора]]. Анёлы валодаюць амаль непрабівальнымі сілавымі шчытамі, адолець якія можа толькі спэцыяльная зброя «Нэрву»: гіганцкія [[біяробат]]ы [[Эвангеліён (мэха)|Эвангеліён]]ы, якія кіруюцца нэрвовымі імпульсамі сваіх пілётаў і валодаюць уласнымі сілавымі шчытамі. Афіцэр «Нэрву» [[Місата Кацурагі]] суправаджае Сыньдзі уў падземны комплекс арганізацыі, дзе ягоны бацька прымушае да кіраваньня Эвангеліёнам №01 у змаганьні з Анёлам. Непадрыхтаваны Сыньдзі хутка агаломшаны ў бітве, аднак ягоны Эвангеліён у лютасьці сам па-барбарску забівае Анёла.
 
Пасьля шпіталізацыі Сыньдзі пачынае трэніравацца зь Місата і пасяляецца ў Токіё-3. У другім баі Сыньдзі зьнішчае Анёла, але пасьля ў разгубленасьці ўцякае. На ягоным шляху паўстае Місата, і Сыньдзі вырашае працягнуць службу пілётам. Цяпер спэцаддзел «Нэрву» мусіць перамагчы 14 астатніх Анёлаў, каб пазьбегнуць Трэцяга ўдару, які канчаткова зьнішчыць сьвет. Тым часам Сыньдзі спрабуе пасябраваць зь пілёткай Эвангеліёна №00 — загадкавай сацыяфобкай [[Рэй Аянамі]]. Зь ейнай дапамогай Сыньдзі перамагае яшчэ аднаго Анёла. Пасьля да іх далучаецца пілёт Эвангеліёна №02, рознаталентавую, але невыносную дзяўчыну [[Асука Лэнглі Сор’ю]], нямецкую японку, якая пражывае ў Амэрыцы. Утраёх яны зьнішчаюць яшчэ некалькіх Анёлаў.